21–25 августа 2017 г. — повышение квалификации учителей английского языка «Особенности преподавания иностранного языка в условиях реализации профильного обучения»
Баннер

21–25 августа 2017 г. — повышение квалификации учителей английского языка «Особенности преподавания иностранного языка в условиях реализации профильного обучения»

С 21 по 25 августа 2017 управлением учебно-методической работы Академии последипломного образования для учителей английского языка проведено повышение квалификации «Особенности преподавания иностранного языка в условиях реализации профильного обучения».

Час адлічвае апошнюю дэкаду жніўня … Для настаўнікаў адпачынак падоўжваецца, але настаўнікі замежных моў, — якія адносяцца да сваёй справы вельмі адказна і чакаюць сустрэчы са сваімі, амаль дарослымі, навучэнцамі, — жадаюць спазнаць нешта новае, каб іх зацікавіць.

На павышэнне кваліфікацыі ў форме летняй моўнай школы ў акадэмію паслядыпломнай адукацыі з’ехаліся настаўнікі англійскай мовы, прадстаўнікі ўсіх сямі рэгіёнаў рэспублікі. Практычныя заняткі праводзіла Зубрыліна І.У., вядомая ў рэспубліцы настаўніца англійскай мовы кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 24 г.Мінска”.

Практыкаваліся ўдзельнікі павышэння кваліфікацыі не проста мадэліраваць  сучасныя вучэбныя заняткі па англійскай мове на III  ступені профільнага навучання, але і ствараць заданні суадносна з 10-бальнай адзнакай вучэбнай дзейнасці вучняў.

Аб новых напрамках у навучальным працэсе па замежнай мове 2017/2018 навучальнага года ішла размова паміж настаўнікамі англійскай мовы і метадыстам вышэйшай катэгорыі ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы акадэміі Хадасевіч Г.С.

Падводзіліся вынікі практычнай дзейнасці педагогаў у час правядзення заліку. Таму скарбонка педагагічнага вопыту кожнага  настаўніка англійскай мовы па тэматыцы “Профільнае навучанне” значна папоўнілася (Resourses. TOURISM SPEECH. Travelling and tourism). Будзе чым падзяліцца з калегамі на пасяджэннях метадычных аб’яднанняў.

З атрыманымі добрымі пачуццямі, самаўпэўненасцю і найлепшымі пажаданнямі ў новым навучальным годзе пакідалі настаўнікі летнюю школу. Настаў час ладзіць творчую, цікавую педагагічную дзейнсць са сваімі вучнямі на месцах працы. З добрым пачынам!

Г.С.Хадасевіч, метадыст вышэйшай катэгоры
упраўлення вучэбна-метадычнай работы АПА

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер