25–29 чэрвеня 2018 г. — павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы ўстаноў адукацыі, якія функцыянуюць у Рэспубліцы Польшча
Баннер

25–29 чэрвеня 2018 г. — павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы ўстаноў адукацыі, якія функцыянуюць у Рэспубліцы Польшча

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” праводзіла з 25.06.2018 па 29.06.2018 павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы ўстаноў адукацыі, якія функцыянуюць у Рэспубліцы Польшча. Дадзенае мерапрыемства праходзіла ў межах выканання Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча ў галіне адукацыі. Для настаўнікаў з Польшчы была распрацавана насычаная праграма.

Сваімі ведамі і напрацоўкамі падзяліліся вядомыя навукоўцы і спецыялісты ў галіне адукацыі:

  • Зелянко Вольга Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце навукава-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук, дацэнт;
  • Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Роўда Іван Сямёнавіч, дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, праферсар;
  • Румянцава Святлана Леанідаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Баравухская сярэдняя школа № 15 г. Наваполацка”, пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2017”;
  • Свірыдзенка Вольга Іванаўна, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  • Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  • Суша Аляксандр Аляксандравіч, намеснік дырэктара па навуковай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі;
  • Таяноўская Ірына Уладзіміраўна, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт і інш.

Педагогі пазнаёміліся з навучальным працэсам па беларускай мове і літаратуры ў дзяржаўных установах адукацыі “Гімназія №1 г. Мінска імя Ф. Скарыны” і “Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска”, а таксама наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Да таго ж, слухачы паглядзелі пастаноўку п’есы Янкі Купалы “Паўлінка” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Падчас падвядзення вынікаў павышэння кваліфікацыі настаўнікі беларускай мовы ўстаноў адукацыі, якія функцыянуюць у Рэспубліцы Польшча, адзначылі высокі ўзровень арганізацыі навучання і выказалі падзяку арганізатарам мерапрыемства.

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер