20–23 жніўня 2019 г. — павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў англійскай мовы па аўтарскай праграме Зубрылінай І.У. у форме летняй моўнай школы па тэме “Індывідуальная інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе настаўніка замежнай мовы”
Баннер

20–23 жніўня 2019 г. — павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў англійскай мовы па аўтарскай праграме Зубрылінай І.У. у форме летняй моўнай школы па тэме “Індывідуальная інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе настаўніка замежнай мовы”

Прэстыжна працаваць настаўнікам замежнай мовы!

Адзін год праляцеў, як адзін дзень! І менавіта ў жніўні настаўнікі- аматары абдумваюць, якім чынам можна  зацікавіць сваіх вучняў. Прэстыж прафесіі абавязвае, каб дзеці ішлі з радасцю ў школу і здабывалі веды!

Зразумела, што прафесійнае майстэрства настаўніка замежных моў павінна паслядоўна павышацца. Што новага можа ўзяць настаўнік для сваіх вучняў, каб ім было цікава размаўляць на замежнай мове? Напрыканцы жніўня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” працавалі настаўнікі замежнай мовы ў рамках летняй моўнай школы.

Зубрыліна Інеса Уладзіміраўна, настаўніца англійскай мовы  кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, якая працавала па аўтарскай праграме па тэме “Індывідуальнае інфармацыйнае асяроддзе настаўніка замежнай мовы”. Ад усіх рэгіёнаў з’ехаліся настаўнікі, якія не могуць уяўляць сябе без школы, без сваіх вучняў. Педагогі-замежнікі  ўдасканалілі прафесійную, сацыяльную, асобасную кампетэнтнасць ва ўмовах індывідуальнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, пашырылі  дыяпазон прафесійнага педагагічнага мыслення і даследчы патэнцыял у  сферы інфарматызацыі адукацыі. Настаўнікі засвоілі сучасныя тэхналогіі і змаглі ацэньваць праектыровачную, арганізатарскую і экспертна-аналітычную дзейнасць кожнага з выкарыстаннем праграмнага пакета сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Удзельнікі летняй школы азнаеміліся з функцыямі і структурай інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, прааналізавалі магчымасці выкарыстання Інтэрнэт-рэсурсаў і платформ у навучанні замежнай мове. Прымяняліся інфармацыйна-адукацыйныя  платформы СRELLO, VOKI, QUIZNETIC, LEARNIS, FLIPPITY, ONLINE TEST PAD, BAAMBOOZLE, BLENDSPACE,  дзе настаўнікі напрацоўвалі практыкаарыентаваныя заданні на аснове Web 2.0 у інтэрактыўным рэжыме “настаўнік — вучань”, “настаўнік — вучань”, “настаўнік — соцыум”,  а пасля яны размясцілі на онлайн платформах:

http://zamezhniki1.blogspot.com/p/2019.html

http://zamezhniki1.blogspot.com/p/blog-page.html

http://zamezhniki1.blogspot.com/p/just-to-know.html

Рэфлексія атрымалася эфектыўнай і эфектнай: кожны ўдзельнік выбіраў кагосьці з групы, хто клапаціўся аб ім (“Добі”), з кім было камфортна працаваць дыстанцыйна ў зваротнай сувязі. Атрымалася таямніча, загадкава, матывацыйна! У наступным годзе група будзе падоўжваць  навучанне ў рамках  летняй моўнай школы.

Пасля аўтарскай летняй моўнай школы І.У. Зубрылінай кожны ўдзельнік, настаўнік замежнай мовы, пажадаў засвойваць інавацыйны працэс у роднай школе, па-новаму працаваць і здзіўляць сваіх вучняў!

Урок англійскай мовы ў 10 класе даслала Арлова Вераніка Федараўна, настаўніца кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”  дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 14 г. Мазыра” Гомельскай вобласці. Праца пачалася! Прэстыж прафесіі абавязвае!

Хадасевіч Галіна Сільвестраўна,
метадыст вышэйшай катэгорыі упраўлення вучэбна-метадычнай работы


Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер