19–21 жніўня 2019 г.— Рэспубліканскі семінар для маладых настаўнікаў нямецкай мовы, сумесна з Інстытутам імя Гетэ ў Мінску, па тэме «Медыятэхналогіі ў выкарыстанні вучэбнага прадмета “Замежная мова”»
Баннер

19–21 жніўня 2019 г.— Рэспубліканскі семінар для маладых настаўнікаў нямецкай мовы, сумесна з Інстытутам імя Гетэ ў Мінску, па тэме «Медыятэхналогіі ў выкарыстанні вучэбнага прадмета “Замежная мова”»

Тэма “Медыатэхналогіі ў выкарыстанні вучэбнага прадмета “Замежная мова” заяўлена на Рэспубліканскім семінары для маладых настаўнікаў нямецкай мовы сумеснага з Інстытутам імя Гете ў Мінску. Вучэбныя заняткі з маладымі настаўнікамі выкладалі супрацоўнікі Інстытута імя Гетэ ў Мінску Таццяна Манкевіч і Юлія Кухарава.

Мэтай семінара з’яўляецца ўдасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў нямецкай мовы з выкарыстаннем сучасных тэхналогій у адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Актывізацыя выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій дазваляе адначасова адапціраваць навучэнцаў і павышаць засваенне навыкаў, уменняў і кампетэнцый у высокатэхналагічным інфармацыйным асяроддзі.

Удзельнікі семінара, маладыя настаўнікі нямецкай мовы, азнаеміліся з крытэрыямі сучаснага ўрока па выкарыстанні камп’ютэрных тэхналогій, праглядзелі відэа-урок нямецкай мовы і далі ацэнку згодна метадычнаму аналізу ўрока. Настаўнікі напрацоўвалі практыкаарыентаваныя заданні з Інтэрнэт-рэсурсамі ZUMpad, Padlet, GoogleDrive.

Праца праводзілася з дапамогай інавацыйных форм арганізацыі адукацыйнага працэса. Напрыклад, усе настаўнікі пагадзіліся, што менавіта  падыходзіць калабаратыўнае навучанне, дзе ўключана сацыяльнае ўзаемадзеянне кожнага навучэнца. Працэс навучання з’яўляецца максімальна пазнавальным для кожнага. Сэнс у арганізацыі такога навучання заключаецца ў павышэнні матывацыі вучняў, якія аб’ектыўна ацэньваюць сябе і іншых. Актуальнасць калабаратыўнага навучання звязана не толькі са здольнасцю практычнага засваення вучэбнага матэрыялу, але і фарміравання асобасных і рэгулятыўных універсальных вучэбных дзеянняў, што з’яўляецца фундаментальным ядром цэласнага адукацыйнага зместу.

Настаўнікі адабралі клас і сферы прадметна-тэматычнага зместу  іншамоўных зносін вучняў, напрацавалі фрагменты з уключэннем практыкаарыентаваных заданняў з Інтэрнэт-рэсурсамі да ўрока нямецкай мовы. Выніковасць урока суадносілася з яго мэтай. Удзельнікі семінара запрасілі практыкаванні для канцэнтрацыі ўвагі вучняў. Задачамі педагагічнага прадукта былі: аналіз асноўных ідэй сумеснага (калабаратыўнага) навучання; міні-праекты з выкарыстаннем Інтэрнэт-рэсурсаў на аснове дыдактычных матэрыялаў да ўрока нямецкай мовы (спасылка: https://ru.padlet.com/tmankewitsch/1owii5z37kul - пароль: Spass); фарміраванне складу камунікатыўнай кампетэнцыі, з ўключэннем міжкультурнай.

Згодна з анкетаваннем маладых настаўнікаў нямецкай мовы, амаль ва ўсіх школах есць ўмовы для выкарыстання Інтэрнэт-рэсурсамі. Лічу, што настаўнік хоча і зможа паспяхова працаваць у школе са сваімі вучнямі. Калектыў уключае моладзь у школьныя мерапрыемствы, пазакласную дзейнасць з вучнямі: тыдзень замежных моў, фестываль міжкультурных мерапрыемстваў, навукова-практычныя канферэнцыі, Рэспубліканскі конкурс  “Лінгвісценак”, тэатральныя пастаноўкі на нямецкай мове, адукацыйныя праекты на нямецкай мове, фестываль нямецкіх песень, “Школьнае  Еўрабачанне”, дыстанцыйныя алімпіяды па нямецкай мове і інш.

На жаль, некаторыя маладыя настаўнікі не маюць магчымасці працаваць з мульцімедыйнай устаноўкай, няма падключэння да сеткі Інтэрнэт. Вельмі важна, якія адносіны з педагагічным калектывам і вучнямі, іх бацькамі: у адказах анкетавання знаходзім выразы “у нашай школе”, “у маей школе” і г.д. Матывацыя ў асяроддзі з калегамі, з вучнямі і іх бацькамі, забяспечанне жыллем і магчымасцямі культурнага адпачынку — з “маленькіх кірпічыкаў”  складваецца станаўленне і зацвярджэнне маладога спецыяліста. У жыццевай практыцы з маладымі спецыялістамі патрэбна здзяйсняць калабаратыўнае асяроддзе. Прэстыж маладога настаўніка складваецца непасрэдна ад сітуацыі, ад залежнасці “маленькіх кірпічыкаў”.

Акадэмія паслядыпломнай адукацыі выказвае шчырую падзяку Інстытуту імя Гетэ у Мінску за правядзенне Рэспубліканскага семінара  для маладых настаўнікаў нямецкай мовы.

Хадасевіч Галіна Сільвестраўна,
метадыст вышэйшай катэгорыі
упраўлення вучэбна-метадычнай работы


Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер