20–21 лістапада 2019 г. — семінар-панарама педагагічнага вопыту «Выкарыстанне ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры»
Баннер

20–21 лістапада 2019 г. — семінар-панарама педагагічнага вопыту «Выкарыстанне ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры»

У адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2019 год дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» праводзіла з 20.11.2019 па 21.11.2019 семінар-панараму педагагічнага вопыту для метадыстаў інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Выкарыстанне ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры».

Вопытам эфектыўнага выкарыстання ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры падзяліліся наступныя ўдзельнікі семінара:

  • Мігаль Алена Генадзьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Хальчанская базавая школа» Веткаўскага раёна;
  • Лісава Таццяна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Бабруйска»;
  • Тамашэўская Наталля Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 22 г. Брэста»;
  • Зубовіч Таццяна Антонаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 2 г. Слуцка»;
  • Макарчук Вольга Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі»;
  • Шыбайла Святлана Юльянаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 5 г. Ваўкавыска»;
  • Байраш Таццяна Феліцыянаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 202 г. Мінска»;
  • Сілюк Нона Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа» Іўеўскага раёна;
  • Саўчанка Алена Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Оршы»;
  • Паляшчук Аксана Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра».

Падчас дыскусіі, якую правёў метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», кандыдат філалагічных навук Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, удзельнікі семінара звярнулі ўвагу на праблемныя моманты ў выкарыстанні ІКТ у адукацыйным працэсе, а таксама прааналізавалі перстпектывы выкарыстання ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі падзяку за яго арганізацыю і прапанавалі правесці семінар-панараму педагагічнага вопыту ў наступным годзе.

Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч,
метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы
ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»,
кандыдат філалагічных навук

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер