13 мая 2021 г. — Рэспубліканскі семінар для ўдзельнікаў рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў замежных моў
Баннер

13 мая 2021 г. — Рэспубліканскі семінар для ўдзельнікаў рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў замежных моў

Якасць моўнай адукацыі – сучасны ўрок замежнай мовы

Хадасевіч Галіна, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы

На базе гімназіі № 24 г.Мінска адбылося заключнае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежных моў на чале з кіраўніком Антонавай Т.М. Удзельнікі рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў замежных моў падрыхтавалі пяць майстар-класаў для настаўнікаў, якія працуюць у Цэнтральным раёне г.Мінска.

Майстар-клас “Дыялог культур як фактар міжнародных маўленчых зносін вучняў” прадставіла Сікорская Ірына Леанідаўна, намеснік дырэктара,  настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 7 г.Брэста. Дыялог можна трактаваць як два паняцці, накіраваныя на выказванне, разуменне, мову, культуру, якая збліжае і ўзаемна ўзбагачае камунікантаў. Авалоданне замежнай мовай – гэта заўсёды знаёмства з іншай і асэнсаванне роднай культурай, новым соцыякультурным зместам. Па групах настаўнікі прадэманстравалі педагагічныя напрацоўкі ў форме апісання, разважання.

Другі майстар-клас “Развіццё маўленча-мысліўнай дзейнасці па выкарыстанні адукацыйных платформ на сучасным уроку англійскай мовы” праводзілі настаўнікі-метадысты сярэдняй школы № 14 г.Мазыра Арлова Вераніка Фёдараўна і Ліпай Алена Валер’еўна, сярэдняя школа № 46 г.Магілёва, а таксама настаўніца англійскай мовы Браслаўскай гімназіі Лукша Вольга Васільеўна.

Якія адукацыйныя платформы выкарыстоўваліся на майстар-класе?

Аб развіцці маўленча-мысліўнай дзейнасці вучняў сродкамі адукацыйных платформ спікеры ў групах прадстаўлялі выніковую педагагічную прадукцыю.

Аб праектаванні вучэбных заняткаў па замежнай мове з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі – трэці майстар-клас. Мадэратарамі майстар-класа з’яўляліся Чарвякова Вольга Мікалаеўна, настаўніца французскай мовы Жодзінскай жаночай гімназіі, Кулеш Тамара Уладзіміраўна, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 7 г.Калінкавічы, і Броўка Ігар Мікалаевіч, дырэктар Лудчыцкага педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Быхаўскага раёна, настаўнік англійскай мовы. Неабходнасць візуалізацыі дазваляе максімальна задзейнічаць розныя каналы ўспрымання інфармацыі навучэнцаў. Аднак, разам з развіццём камп’ютэрных тэхналогій з’яўляюцца новыя сродкі візуалізацыі: інфаграфіка, інтэлект-карты, воблакі слоў, ленты часу, калажы, якія праводзяцца ў інтэрактыўнай форме. Паслядоўна вырашаліся задачы:  прадставіць і структурыраваць асноўны вучэбны матэрыял,  забяспечыць лагічнасць, узаемасувязь паміж тэкстам і графічнымі вобразамі, якія садзейнічаюць актыўнаму ўспрыманню вучэбнага матэрыялу. Так, на майстар-класе настаўнікі змаглі скласці калаж і, згодна з мэтай, зрабіць і прадставіць апісанне.

Майстар-клас № 4 “Выкарыстанне лічбавых інструментаў для здзяйснення інтэрактыўных творчых заданняў на ўроках замежнай мовы”  праводзілі настаўніцы англійскай мовы Літвіновіч Наталля Станіславаўна сярэдняй школы № 2 г.Мікашэвічы, Кебец Галіна Міхайлаўна сярэдняй школы № 14 г.Мазыра і Гумінская Аксана Пятроўна гімназіі № 1 г.Баранавічы.

Лічбавыя інструменты даюць метадычныя магчымасці для настаўніка, адкрываюць дапаўняльныя магчымасці для вучняў. Для рашэння педагагічных сітуацый можна падабраць лічбавыя інструменты Liveworksheets, Quizlet, Kahoot, якія адносяцца найлепшым чынам да здзяйснення магчымасці рэдактавання пад новыя вучэбныя задачы, зваротнай сувязі суб’ектаў іншамоўнай маўленчай дзейнасці. Гэта – ўніверсальныя інструменты пад любы ўзрост навучэнцаў для любой тэмы ўрока замежнай мовы.  Напрыканцы майстар класа настаўнікі змаглі стварыць і прэзентаваць інтэрактыўныя творчыя заданні па выкарыстанні лічбавых інструментаў.

Апошні майстар-клас меў назву “Развіццё камунікатыўнай іншамоўнай кампетэнцыі вучняў сродкамі чытацкай граматнасці”. Настаўнікі-метадысты гімназіі № 2 г.Ваўкавыска Касталомава Юлія Уладзіміраўна (іспанская мова) і Лобач Ала Афанасьеўна (французская мова) прадставілі дзве групы ўдзельнікаў замежных моў. Ацэньваюцца два віды чытання: з мэтай літаратурнага вопыту чытача і засваення і выкарыстання інфармацыі. Пры чытанні мастацкіх і інфармацыйных (навукова-папулярных) тэкстаў ацэньваецца шэраг чытацкіх уменняў. Чытацкія ўменні падраздзяляюцца на пошук і выяўленне інфармацыі, дадзенай у наяўным выглядзе: вызначыць слова або фразу, знайсці тэму або асноўную ідэю, час і месца дзеяння, знайсці факталагічную інфармацыю. Чытацкія ўменні залежаць ад фармулявання прамых вынікаў: устанавіць сувязь паміж дзеяннямі, прычыну і выніковасць, устанавіць факты з апорай на тэкст, абазначыць агульную ідэю, якая павінна быць аргументавана пацверджана. Інтэграцыя і аргументацыя інфармацыі таксама складаецца з чытацкіх уменняў: выявіць ідэю альбо тэму тэкста, адчуць настрой расказа паміж адносінамі героеў, параўнаць і супаставіць інфармацыю з розных частак тэкста і знайсці практычнае прымяненне інфармацыі. Чытацкія ўменні складаюцца яшчэ і з аналізу і ацэнкі зместу, мовы і яго структуры: ацэнка паўнаты і яснасці тэксту, адносіны аўтара да асноўнай тэмы, ацэнка наяўнасці апісаных дзеянняў, стварэнне аўтарам мастацкага эфекта з дапамогай чаго ствараюцца сродкі ўздзеяння на асобу вучня. Найвышэйшым узроўнем праяўлення чытацкай граматнасці вучань павінен быць гатовым да чытання аб’ёмнага тэксту; працаваць з інфармацыяй, дзе аўтарская ідэя выяўляецца “паміж строк”;  знаходзіць неабходную інфармацыю ў сітуацыі, дзе яе элементы не адпавядаюць паслядоўнасці; калі наяўнасць інфармацыі знаходзіцца часткова ў выглядзе графікаў, малюнкаў, карт.

Якім чынам развіваецца камунікатыўная іншамоўная кампетэнцыя навучэнцаў? Камунікатыўная кампетэнцыя складаецца з міні-кампетэнцый, якія маюць ўсе дакладныя элементы - маўленчай, моўнай, соцыякультурнай, кампенсаторнай і вучэбна-пазнавальнай.

Мадэратары адгукнуліся на ўдзел нашых настаўнікаў замежных моў у правядзенні майстар-класа, дзе на практыцы знайшлі заданні і адпрацавалі, што можна заслужона  сказаць “я змагу данесці да вучняў чытацкую граматнасць” на ўроках замежных моў.

Пры правядзенні заключнага паседжання раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежных моў Цэнтральнага раёна г.Мінска працавала рэспубліканская творчая група настаўнікаў замежных моў. Выказваем шчырую падзяку дырэктару гімназіі № 24 г.Мінска Лукшы Таццяне Віктараўне за магчымасць правесці метадычнае мерапрыемства на рэспубліканскім узроўні.

Лепшы педагагічны вопыт нашых мадэратараў “Сучасны ўрок замежнай мовы”  можна пераняць у шэрагу школ на наступны, 2021/2022 навучальны год.

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер