30 верасня 2021 г. — Экспазіцыйная выстава музея “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” у Палацы Рэспублікі, прысвечаная Дню Настаўніка
Баннер

30 верасня 2021 г. — Экспазіцыйная выстава музея “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” у Палацы Рэспублікі, прысвечаная Дню Настаўніка

30 верасня 2021 года ў Палацы Рэспублікі для педагагічнай грамадскасці нашай краіны была прэзентавана экспазіцыйная выстава музея “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, прысвечаная Дню Настаўніка. Увазе наведвальнікаў мерапрыемства была прадстаўлена музейная калекцыя вучэбных выданняў (падручнікі, навучальныя дапаможнікі, метадычныя і дыдактычныя матэрыялы), якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ва ўстановах адукацыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі ад старажытнасці да сучаснасці.

Значнасць беларускай вучэбнай кнігі несумнеўная. Кнігі, створаныя на беларускай зямлі, ўплывалі на ўсю еўрапейскую адукацыю. Вучэбная кніга – адзін з гісторыка-культурных сімвалаў Беларусі. У вучэбнай кнігі – самая вялікая колькасць чытачоў-вучняў і самы вялікі ўплыў на станаўленне іх асобы. Нездарма Прэзідэнт краіны на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе 24 жніўня гэтага года адзначыў: “Падручнікі і настаўнік (высокапрафесійныя і талковыя) заўсёды сфарміруюць годнага грамадзяніна нашай краіны”.

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер