Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» (25 сакавіка–14 чэрвеня 2019 г.)
Баннер

Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» (25 сакавіка–14 чэрвеня 2019 г.)

У адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2019 г. дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (далей – акадэмія) праводзіць Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» (далей - Фестываль).

Мэта Фестывалю:

выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання.

Задачы Фестывалю:

  • выяўленне і падтрымка таленавітых педагагічных работнікаў;
  • стварэнне ўмоў для павышэння матывацыі педагога да пастаяннага павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці па пытаннях папулярызацыі беларускай мовы;
  • фарміраванне базы рэспубліканскага эфектыўнага педагагічнага вопыту па арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Удзельнікі Фестывалю:

кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў дашкольнай адукацыі, метадысты вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі, незалежна  ад  стажу работы, кваліфікацыйнай катэгорыі і ўзросту. Колькасць удзельнікаў не абмежавана.

Каляндар Фестывалю

Фестываль праводзіцца ў два этапы (рэгіянальны і рэспубліканскі).

  • 25 сакавіка - 20 мая - рэгіянальны этап.
  • 21 мая -14 чэрвеня - рэспубліканскі этап:
  • 21 мая - 3 чэрвеня - прыём матэрыялаў фіналістаў рэгіянальнага этапу;
  • 13 чэрвеня - фінал Фестывалю (на базе акадэміі): публічнае выступленне рэгіёнаў з прэзентацыяй метадычных распрацовак (рэгламент для кожнага рэгіёну - да 45 хвілін). Выстава матэрыялаў рэгіянальнага этапу;
  • 14 чэрвеня - падвядзенне вынікаў Фестывалю. Уручэнне сертыфікатаў.

Прадстаўленне матэрыялаў

Матэрыялы Фестывалю павінны ўтрымліваць план тэматычнага тыдня па папулярызацыі беларускай мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі і адно метадычную распрацоўку, заяўленую ў плане тэматычнага тыдня.

Метадычная распрацоўка павінна быць накіравана на працу з:

  • дзецьмі ў розных відах дзіцячай дзейнасці (акрамя спецыяльна-арганізаванай дзейнасці);
  • педагагічнымі кадрамі;
  • бацькамі і соцыумам (або сумесныя мерапрыемствы з дзецьмі, акрамя фальклорных святаў).

Патрабаванні да матэрыялаў Фестывалю

Метадычныя распрацоўкі павінны адпавядаць  тэматыцы Фестывалю. Аб’ём матэрыялаў, якія дасылаюцца (план тэматычнага тыдня і метадычная распрацоўка), да 12 старонак (памер шрыфта 14, інтэрвал адзінарны). Матэрыялы павінны быць прадстаўлены на беларускай мове і з’яўляцца аўтарскімі.

Патрабаванні да Плану тэматычнага тыдня (Дадатак 1)

Патрабаванні да метадычнай  распрацоўкі (Дадатак 2)

Падвядзенне  вынікаў і ўзнагароджванне ўдзельнікаў рэспубліканскага этапу

Усе ўдзельнікі Фестывалю ўзнагароджваюцца сертыфікатамі.

Узнагароджванне фіналістаў будзе ажыццяўляцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Па выніках працы Фестывалю будзе падрыхтаваны электронны зборнік матэрыялаў.

Адбор матэрыялаў Фестывалю для электроннага зборніка будзе ажыццяўляцца спецыялістамі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» па наступным крытэрыям (Дадатак 3).

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер