26-28 красавіка 2017 г. – навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў пры навучанні беларускай мове»
Баннер

26-28 красавіка 2017 г. – навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў пры навучанні беларускай мове»

Форма правядзення: вочная (дзённая)

Мэтай навучальных курсаў (тэматычнага семінара) з’яўляецца павышэнне кампетэнтнасці слухачоў па пытаннях фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў пры навучанні беларускай мове.

Удзельнікі семінара змогуць:

  • паглыбіць свае веды ў пытаннях фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў пры навучанні беларускай мове;
  • пазнаёміцца з эфектыўным педагагічным вопытам па тэме семінара;
  • павысіць кампетэнтнасць у практычнай рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання мове, у стварэнні адукацыйных прадуктаў.

У семінары запланаваны ўдзел наступных спецыялістаў: Зелянко Вольга Уладзіміраўна, вучоны сакратар навукова-даследчага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; настаўнікі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», метадысты ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Кошт навучання – 51 рубель.

Разліковы рахунак: 3632900005559, МФО 153001614 ОАО «АСБ Беларусбанк»; филиал 514, УНН 100377863 (код 021).

Пры аплаце за навучанне за наяўны разлік неабходна паведаміць супрацоўніку банка рэквізіты паслугі:

  • г.Мінск
  • Адукацыя
  • Дадатковая адукацыя
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»
  • Папярэдняя аплата за курсы
  • Код плацяжу – 021.
  • Прозвішча плацельшчыка.

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца па тэлефоне 8 (017) 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч). Колькасць месцаў абмежаваная.

Пражыванне ў інтэрнаце акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Л. Бяды, 24 (аплата: арыенціровачна 1 рубель 94 капейкі за суткі).

Пры сабе мець:

  • квітанцыю аб аплаце за навучанне;
  • запоўненыя дамовы;
  • пашпарт (копію пашпарта).

Пачатак заняткаў: 26.04.2017 а 12 гадзіне.

Камандзіровачныя выдаткі за кошт арганізацыі, якая камандзіруе.

Даведкі па тэлефоне (8 017) 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы).

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер