23-25 кастрычніка 2017 г. — навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці»
Баннер

23-25 кастрычніка 2017 г. — навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці»

Форма правядзення: вочная (дзённая)

Семінар прызначаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія плануюць праходзіць атэстацыю на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Мэтай навучальных курсаў (тэматычнага семінара) з’яўляецца павышэнне кампетэнтнасці слухачоў па пытаннях праходжання кваліфікацыйнага экзамену на атрыманне і пацверджанне вышэйшай катэгорыі, звязаных з абагульненнем, апісаннем і прадстаўленнем настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці.

Удзельнікі семінара змогуць:

  • паглыбіць свае веды ў тэхналогіях абагульнення і апісання вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры; у нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць правядзенне кваліфікацыйнага экзамену на атрыманне (пацверджанне) вышэйшай катэгорыі; у сучасных падыходах да эфектыўнага ўроку;
  • павысіць кампетэнтнасць у абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці; у распрацоўцы мадэляў урокаў беларускай мовы і літаратуры на аснове ўласнага вопыту педагагічнай дзейнасці.

У семінары запланаваны ўдзел наступных спецыялістаў: Валочка Г. М., прафесар кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», доктар педагагічных навук, дацэнт; Запрудскі М.І., прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Семяновіч А.Г., начальнік упраўлення вучэбна-метадычнай работы, метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» і інш.

Кошт навучання – 54 рублі.

Разліковы рахунак: BY85 AKBB 3632 9000 0555 9530 0000, БИK AKBBBY21514, ОАО «АСБ Беларусбанк», филиал 514 (г. Минск, ул. Сурганова, 47А), УНП 100377863, ОКПО 05897147 (код 021).

Пры аплаце за навучанне за наяўны разлік неабходна паведаміць супрацоўніку банка рэквізіты паслугі:

  • г.Мінск
  • Адукацыя
  • Дадатковая адукацыя
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”
  • Папярэдняя аплата за курсы
  • Код плацяжу – 021.
  • Прозвішча плацельшчыка

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца па тэлефоне 8 (017) 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч). Колькасць месцаў абмежаваная.

Пражыванне ў інтэрнаце акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Л. Бяды, 24 (аплата: арыенціровачна 2 рублі 80 капеек за суткі).

Пры сабе мець:

  • квітанцыю аб аплаце за навучанне;
  • запоўненыя дамовы;
  • пашпарт (копію пашпарта).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў мерапрыемства: 23.10.2017 года з 10.00 да 12.00. Пачатак заняткаў: 23.10.2017 а 12 гадзіне.

Пражыванне ў інтэрнаце акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Л. Бяды, 24.

Пачатак заняткаў: 23.10.2017 а 12 гадзіне.

Камандзіровачныя выдаткі за кошт арганізацыі, якая камандзіруе.

Даведкі па тэлефоне: 8 017 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы).

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер