14 чэрвеня 2018 г. — фестываль «Актыўная ацэнка ў практыцы работы настаўнікаў»
Баннер

14 чэрвеня 2018 г. — фестываль «Актыўная ацэнка ў практыцы работы настаўнікаў»

Паважаныя калегі!

Запрашаем прыняць удзел у фестывалі педагагічных ідэй “Актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі”.

Фестываль арганізуецца цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2018 год.

Тэрмін правядзення фестывалю – 14 чэрвеня 2018 года.

Мэта фестывалю: абмен педагагічным вопытам выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі як сродка павышэння акадэмічнай паспяховасці, ўнутранай матывацыі, ацэначнай самастойнасці і адказасці вучняў за ўласнае навучанне.

Да ўдзелу запрашаем педагагічных работнікаў, метадыстаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі.

Тэматычныя напрамкі работы на фестывалі:

  • Мэтавызначэнне: прыняцце  вучнямі мэтаў навучання і крытэрыяў поспеху.
  • Арганізацыя ў класе дыскусій, выкарыстанне пытанняў і заданняў, якія даюць інфармацыю аб працэсе навучання ( “светлафор”, рэфлексія, тэхнікі задавання пытанняў, ключавыя пытанні і інш).
  • Зваротная сувязь: інфармацыя якая дапамагае вучыцца.
  • Практыкі ўзаеманавучання (праца ў групах, парах, узаемаацэнка…)
  • Вучань як суб’ект працэсу ўласнага навучання (уцягванне вучня ў распрацоўку мэты, НаШтоБуЗУ, узаемаацэнка, самаацэнка, выбар, самастойнасць, ключавыя пытанні, сувязь ведаў з рэчаіснасцю, выкарыстанне выклікаў і праблемных пытанняў, вера ў магчымасці вучня…)

Фармат удзелу:

  • правядзенне  майстар-класа па тэматычных напрамках фестывалю;
  • урок для дарослых;
  • прэзентацыя педагагічнай ідэі (актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў);
  • прэзентацыя метадычных распрацовак, сайта або праекта;
  • свабодны ўдзел.

Майстар-класы/урок для дарослых:

  • працягласць майстар-класа/урока для дарослых (з рэфлексіўным абмеркаваннем)  не павінна перавышаць 1 гадзіну 20 хвілін;
  • тэматыка майстар-класаў павінна адпавядаць і раскрываць адно з тэматычных напрамкаў фестывалю.

Прэзентацыя педагагічнага опыта, ідэі, стратэгіі;  дэманстрацыя відэафільма, метадычнага дапаможніка, сайта або праекта і г.д.:

  • прэзентацыя не павінна перавышаць 20 хвілін;
  • педагагічная ідэя  павінна адпавядаць тэматычнаму накірунку фестываля і аптымізаваць працэс  укаранення актыўнай ацэнкі ў адукацыйную практыку;

Дадатковая інфармацыя:

  • Фестываль пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20
  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00, пачатак работы фестываля ў 10.00.
  • Іншагароднім удзельнікам на час правядзення фестывалю прадастаўляецца інтэрнат недалека ад акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Леаніда Бяды, 24. Кошт пражывання 2 р. 37 кап.
  • Удзел у фестывалі бясплатны.
  • Камандзіровачныя расходы за кошт камандзіруючай арганізацыі.
  • Арганізатары фестывалю пакідаюць за сабой права адбору майстар-класаў і прэзентацый.
  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў фестывалю. Патэнцыяльныя ўдзельнікі павінны зарэгістравацца не пазней за 15 мая 2018 года.
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер