14 лістапада 2019 г. — Міжнародная інтэрнэт канферэнцыя «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы»
Баннер

14 лістапада 2019 года адбылася анлайн трансляцыя міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі «МEDIA адукацыя: міжнародны вопыт, практыка, перспектывы».

Мерапрыемства праводзілася Дзяржаўнай установай адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» сумесна з «Харкаўскай акадэміяй непрырыўнай адукацыі» і  «Таварыствам беларускай школы».  Для ўдзелу ў канферэнцыі зарэгістравалася 232 прадстаўнікі педагагічнай супольнасці  Беларусі, Украіны, Расіі і Кыргызстана, што сведчыць пра актуальнасць медыяадукацыі ў сучаснай адукацыйнай прасторы.
Мадэратарамі канферэнцыі былі Аляксеева Алена Леанідаўна, начальнік цэнтра дадатковай адукацыі дарослых і Радзевіч Алена Уладзіміраўна, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што медыяпісьменнась з’яўляецца адной з найважнейшых кампетэнцый ХХІ стагоддзя, таму што:
1)     медыя аказвае вялікі ўплыў на кожнага чалавека, фарміруючы каштоўнасці, сацыяльныя нормы, ўстаноўкі, мадэлі паводзінаў і карціну свету ў цэлым.
2)    Медыя маюць вялікі адукацыйны патэнцыял, прапануючы дыстанцыйныя навучальныя курсы, урокі і заняткі, як у межах фармальнай, так і нефармальнай і інфармальнай адукацыі.
3)    У той жа час, медыя могуць дэзінфарміраваць, уводзіць у зман, уплываць на свядомасць і выбар вучняў і дарослых

Таму ўяўляецца важным звярнуць асаблівую ўвагу на медыя не толькі, як інструмент для арганізацыі і правядзення навучальных заняткаў, але, перадусім на медыяадукацыю, у аснове якой ляжыць развіцце крытычнага мыслення, умення дэкадавання медыякантэнту.

Дзегцярова Галіна Анатольеўна, загадчыца кафедры методыкі навучання моў і літаратуры КВУЗ «Харкаўская акадэмія бесперапыннай адукацыі», медыяпедагог, доктар педагагічных навук выступіла з дакладам, у якім падзялілася досведам фарміравання медыя інфармацыйнай граматнасці настаўнікаў замежнай мовы, выкладаючых у пачатковых класах. Цікавым падаўся шэраг ініцыятыў украінскіх калег: распрацаваны спецкурс «Медыя інфармацыйная граматнасць як неабходны складнік прафесійнай кампетэнтнасці сучаснага чалавека»; распрацаваныя практыкаванні па развіццю медыя кампетэнцый для дзяцей малодшага школьнага ўзросту; інтэграцыя медыя ў сістэму ўрочнай дзейнасці ды інш.

Мацкевіч Тамара Пятроўна, галоўны рэдактар адукацыйна-асветніцкага партала nastaunik. Info, мадэратар дыстанцыйнага курса для настаўнікаў «Медыяадукацыя ў школе» акцэнтавала ўвагу на медыяграматнасці як ключавой каметэнтнасці сучаснага інфармацыйнага грамадства, адзначыла медыяадукацыю як важны працэс па фарміраванню трансверсальных (скразных, неакадэмічных) навыкаў 21 стагоддзя, неабходных для  цэласнага развіцця навучэнцаў, расказала пра распрацаваныя педагогамі метадычныя рэсурсы для развіцця медыя інфармацыйнай граматнасці вучняў.

Лазіцкая Ала Мікалаеўна, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Століна» падзялілася вопытам рэалізацыі медыяадукацыйнага кірунку ў школе, пры гэтым вылучыла арганізацыйна-педагагічныя ўмовы, неабходныя для паспяховай інтэграцыі медыя ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

Шкребец Алена Аляксееўна, настаўнік пачатковых класаў Харкаўская гімназія № 46 імя М. В. Ламаносава прадставіла сістэмную працу па развіццю медыяадукацыйных кампетэнцый вучняў пачатковай школы ў межах праектнай дзейнасці: праца з рэкламай, візуалізацыя вучэбнага і пазавучэбнага матэрыялу, складанне слоганаў да безтэкставай рэкламы, стварэнне ўласных медыяыпрадуктаў, аналіз надзейнасці сайтаў  ды інш.
Касіловіч Таццяна Уладзіміраўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Ратамская сярэдняя школа» адзначыла павялічэнне ролі інфармацыйных тэхналогій у адукацыі і распавяла пра стварэнне адукацыйна-выхаваўчага асяроддзя інтэрактыўнага музея з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій (тэхналогіі QR- кадавання і дапоўненай рэальнасці).

Выступленне Шымко Іны Мікалаеўны, намесніка дырэктара па вучэбнай дзейнасці, настаўніка гісторыі  ДУА «Глыбокская раенная гімназія» выклікала шмат станоўчых эмоцый, бо было звязана з вопытам выкарыстання камедыі на ўроках гісторыі. Удзельнікі канферэнцыі ўспомнілі знакамітыя камедыі 70-х гадоў прошлага стагоддзя і вылучылі аспекты, якія дазваляюць ацаніць той, ці іншы гістарычны перыяд, дзякуючы пэўным аспектам гэтага медыя рэсурса.
Пра адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял вуснагістарычных даследванняў распавяла Гурыновіч Людміла Міхайлаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Белавежская сярэдняя школа».  Сабраныя і транскрыбіраваныя настаўнікам і  вучнямі гісторыі сведкаў пэўных гістарычных падзей з’яўляюцца адным з навучальных медыярэсурсаў на ўроку гісторыі.

Круглова Вольга Мікалаеўна, ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Салігорска», настаўнік англійскай мовы зацікавіла педагогаў стварэннем навучальнага медыяасяроддзя на ўроку англійскай мовы, дзякуючы адукацыйнай анлайн платформе Edmodo для змешанага навучання.

Кузнецова Святлана Мікалаеўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Пiнска» і Ліпай Алена Валер’еўна, настаўнік англійскай мовы кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Сярэдняя школа №23 г. Магілёва» падзяліліся выкарыстаннем сэрвісаў WEB 2.0 на вучэбных занятках. Кузнецова Святлана Мікалаеўна прадставіла шырокі спектр адукацыйных сервісаў, якія могуць зрабіць як падрыхтоўку, так  і правядзенне ўрока больш сучасным, эффектыўным і арыентаваным на патрэбы вучняў.
Такім чынам, удзел у міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі дазволіў педагогам  падзяліцца сваім вопытам у галіне фарміравання медыяпісьменнасці навучэнцаў  і абмеркаваць навукова-метадычныя напрамкі і тэндэнцыі ў сферы медыяадукацыі.

ПРАГРАМА канферэнцыі

Спасылка на відэа інтэрнэт-канферэнцыі (частка 1, частка 2).

14 лістапада 2019 года адбылася анлайн трансляцыя міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі «МEDIA адукацыя: міжнародны вопыт, практыка, перспектывы»

Мерапрыемства праводзілася Дзяржаўнай установай адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» сумесна з «Харкаўскай акадэміяй непрырыўнай адукацыі» і «Таварыствам беларускай школы». Для ўдзелу ў канферэнцыі зарэгістравалася 232 прадстаўнікі педагагічнай супольнасці Беларусі, Украіны, Расіі і Кыргызстана, што сведчыць пра актуальнасць медыяадукацыі ў сучаснай адукацыйнай прасторы.

Мадэратарамі канферэнцыі былі Аляксеева Алена Леанідаўна, начальнік цэнтра дадатковай адукацыі дарослых і Радзевіч Алена Уладзіміраўна, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што медыяпісьменнась з’яўляецца адной з найважнейшых кампетэнцый ХХІ стагоддзя, таму што:

1) медыя аказвае вялікі ўплыў на кожнага чалавека, фарміруючы каштоўнасці, сацыяльныя нормы, ўстаноўкі, мадэлі паводзінаў і карціну свету ў цэлым.

2) Медыя маюць вялікі адукацыйны патэнцыял, прапануючы дыстанцыйны навучальныя курсы, урокі і заняткі, як у межах фармальнай, так і нефармальнай і інфармальнай адукацыі.

3) У той жа час, медыя могуць дэзінфарміраваць, уводзіць у зман, уплываць на свядомасць і выбар вучняў і дарослых

Таму ўяўляецца важным звярнуць асаблівую ўвагу на медыя не толькі, як інструмент для арганізацыі і правядзення навучальных заняткаў, але, перадусім на медыяадукацыю, у аснове якой ляжыць развіцце крытычнага мыслення, умення дэкадавання медыякантэнту.

Дзегцярова Галіна Анатольеўна, загадчыца кафедры методыкі навучання моў і літаратуры КВУЗ «Харкаўская акадэмія бесперапыннай адукацыі», медыяпедагог, доктар педагагічных навук выступіла з дакладам, у якім падзялілася досведам фарміравання медыя інфармацыйнай граматнасці настаўнікаў замежнай мовы, выкладаючых у пачатковых класах. Цікавым падаўся шэраг ініцыятыў украінскіх калег: распрацаваны спецкурс «Медыя інфармацыйная граматнасць як неабходны складнік прафесійнай кампетэнтнасці сучаснага чалавека»; распрацаваныя практыкаванні па развіццю медыя кампетэнцый для дзяцей малодшага школьнага ўзросту; інтэграцыя медыя ў сістэму ўрочнай дзейнасці ды інш.

Мацкеіич Тамара Пятроўна, галоўны рэдактар адукацыйна-асветніцкага партала nastaunik. Info, мадэратар дыстанцыйнага курса для настаўнікаў «Медыяадукацыя ў школе» акцэнтавала ўвагу на медыяграматнасці як ключавой каметэнтнасці сучаснага інфармацыйнага грамадства, адзначыла медыяадукацыю як важны працэс па фарміраванню трансверсальных (скразных, неакадэмічных) навыкаў 21 стагоддзя, неабходных для цэласнага развіцця навучэнцаў, расказала пра распрацаваныя педагогамі метадычныя рэсурсы для развіцця медыя інфармацыйнай граматнасці вучняў.