28 чэрвеня–3 ліпеня 2021 г. — XXXІ метадычны летнік “АЛЬХОЎКА-2021”
Баннер

28 чэрвеня–3 ліпеня 2021 г. — XXXІ метадычны летнік “АЛЬХОЎКА-2021”

ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (ПЛАН повышения квалификации и переподготовки кадров образования в 2021 году государственного учреждения образования «Академия последипломного образования». Режим доступа:  http://www.academy.edu.by/files/Plan_2021.pdf, с. 12, поз.21150).

Тэма курсаў: «Крэатыўнасць у дзейнасці настаўніка як умова фарміравання і развіцця творчых здольнасцей вучняў»

Мэта павышэння кваліфікацыі: валоданне  ўдзельнікамі метадамі і сродкамі творчага самаразвіцця і развіцця крэатыўнасці вучняў.

Дадзенае павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў два этапы:

  • Першы дыстанцыйны – з 31 мая  па 26 чэрвеня.
  • Другі вочны, непасрэдна ў летніку – з 28 чэрвеня па 3 ліпеня.

Месца правядзення заняткаў – “зялены клас” на беразе р. Страча і вучэбны клас Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна.

Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты,  выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. У конкурсе будуць мець перавагі педагогі і караўнікі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік.

Заяўку (запоўненую таблічку) дашліце М. Запрудскаму на e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Важныя даты:

  • 11–21 мая – прыем заявак.
  • 21 – 28 мая – вы даведаецеся, ці залічаны вы ў склад удзельнікаў.
  • 31мая – 6 чэрвеня – дыстанцыйнае навучанне.
  • 28 чэрвеня – заезд у Альхоўку.
  • 29 чэрвеня – пачатак вучэбных заняткаў.
  • 3 ліпеня – апошні дзень курсаў.
  • 4 ліпеня  – ад’езд.

Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх  або жнівенскіх нумарах),  а таксама ў інтэрнэце:

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер