24 мая 2019 г. — фестываль «Стратэгіі актыўнай ацэнкі для эфектыўнага навучання: лепшыя адукацыйныя практыкі»
Баннер

24 мая 2019 г. — фестываль «Стратэгіі актыўнай ацэнкі для эфектыўнага навучання: лепшыя адукацыйныя практыкі»

Паважаныя калегі!

Запрашаем прыняць удзел у фестывалі педагагічных ідэй «Стратэгіі актыўнай ацэнкі для эфектыўнага навучання: лепшыя адукацыйныя практыкі».

Фестываль арганізуецца цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2019 год.

Тэрмін правядзення фестывалю – 24 мая 2019 года.

Мэта фестывалю: абмен педагагічным вопытам выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі як сродка павышэння акадэмічнай паспяховасці, ўнутранай матывацыі, ацэначнай самастойнасці  і адказасці вучняў за ўласнае навучанне.

Да ўдзелу запрашаем педагагічных работнікаў, метадыстаў,  кіраўнікоў  устаноў адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і бацькоўскай грамадскасці.

Тэматычныя напрамкі работы фестывалю:

  • Мэтавызначэнне: прыняцце  вучнямі мэтаў навучання і крытэрыяў поспеху.
  • Арганізацыя ў класе дыскусій, выкарыстанне пытанняў і заданняў, якія даюць інфармацыю аб працэсе навучання ( “светлафор”,  рэфлексія, тэхнікі задавання пытанняў, ключавыя пытанні ды інш).
  • Зваротная сувязь: інфармацыя якая дапамагае вучыцца.
  • Практыкі ўзаеманавучання (праца ў групах, парах, узаемаацэнка…).
  • Вучань як суб’ект працэсу ўласнага навучання (уцягванне вучня ў распрацоўку мэты, НаШтоБуЗУ, узаемаацэнка, самаацэнка, выбар, самастойнасць, ключавыя пытанні, сувязь ведаў з рэчаіснасцю, выкарыстанне выклікаў і праблемных пытанняў, вера ў магчымасці вучня…).

Фармат удзелу:

  • правядзенне  майстар-класа па тэматычных напрамках фестывалю;
  • урок для дарослых;
  • прэзентацыя педагагічнай ідэі (актыўная ацэнка ў практыцы работы педагогаў);
  • прэзентацыя кнігі, метадычнага дапаможніка, сайта або праекта;
  • свабодны ўдзел.

Дадатковая інфармацыя

Майстар-класы/урок для дарослых:

  • працягласць майстар-класа/урока для дарослых (з рэфлексіўным абмеркаваннем)  не павінна перавышаць 1 гадзіну 20 хвілін;
  • тэматыка майстар-класаў павінна адпавядаць і раскрываць адно з тэматычных напрамкаў фестывалю;
  • арганізатары фестываля пакідаюць за сабой права адбору майстар-класаў.

Прэзентацыя педагагічнага опыта, ідэі, стратэгіі; дэманстрацыя відэафільма, метадычнага дапаможніка, праекта і г.д.:

  • прэзентацыя не павінна перавышаць 20 хвілін;
  • педагагічная ідэя  павінна адпавядаць тэматычнаму накірунку фестываля і аптымізаваць працэс  укаранення актыўнай ацэнкі ў адукацыйную практыку;
  • арганізатары пакідаюцю за сабой права адбора прэзентацый.

Фестываль пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00, пачатак работы фестываля ў 10.00.

Іншагароднім удзельнікам на час правядзення фестывалю прадастаўляецца інтэрнат недалека ад акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Леаніда Бяды, 24.

Удзел у фестывалі бясплатны.

Камандзіровачныя расходы за кошт камандзіруючай арганізацыі

Рэгістрацыя ўдзельнікаў фестываля: патэнцыяльныя ўдзельнікі павінны  зарэгістравацца не пазней за 17 мая 2019 года (уключна).

Кантактныя тэлефоны: (0 17) 292 64 61, (0 17) 285 78 39, т/ф. (0 17) 285 78 62.

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер