27 ноября–01 декабря 2017 г. – павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Вывучэнне беларускай літаратуры ва ўмовах профільнага навучання»
Баннер

27 ноября–01 декабря 2017 г. – павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Вывучэнне беларускай літаратуры ва ўмовах профільнага навучання»

Форма правядзення: вочная (дзённая)

Мэтай павышэння кваліфікацыі з’яўляецца павышэнне літаратурнай, метадычнай і прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Удзельнікі семінара змогуць:

  • паглыбіць свае веды ў гісторыі і тэорыі літаратуры, методыцы выкладання беларускай літаратуры ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;
  • пазнаёміцца з эфектыўным вопытам педагагічнай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
  • павысіць літаратурную, метадычную і прафесійную кампетэнтнасць;
  • распрацаваць вучэбныя матэрыялы, накіраваныя на вывучэнне вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” ва ўмовах профільнага навучання.

У семінары запланаваны ўдзел выкладчыкаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяражаўнага ўніверсітэта, супрацоўнікаў НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», настаўнікаў кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».

Кошт навучання – удакладняецца.

Для ўдзелу ў павышэнні кваліфікацыі неабходна зарэгістравацца па тэлефоне 8 017 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч). Колькасць месцаў абмежаваная.

Камандзіровачныя выдаткі за кошт арганізацыі, якая камандзіруе.

Даведкі па тэлефоне 8 017 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы).

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер