ПАВЫШЭННЕ КВАЛІФІКАЦЫІ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ З РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА
Баннер

ПАВЫШЭННЕ КВАЛІФІКАЦЫІ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ З РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” прапаноўвае прыкладную праграму павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы з Рэспублікі Польшча па тэме “Актуальныя пытанні выкладання беларускай мовы і літаратуры” з максімальнай колькасцю удзельнікаў – 25 чалавек. Слухачы забяспечваюцца пражываннем у інтэрнаце акадэміі (прыкладны кошт – да 3 беларускіх рублёў за суткі) і харчаваннем.

Тэматыка лекцый, практычных заняткаў, майстар-класаў

  1. Беларуская мова на пачатку ХХІ ст.: развіццё сістэмы і функцыянаванне.
  2. Навучанне арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці на вучэбных занятках па беларускай мове.
  3. Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
  4. Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры.
  5. Фарміраванне і развіццё лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі.
  6. Развіццё чытацкіх уменняў вучняў.
  7. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў.
  8. Сучасны літаратурны працэс.
  9. Францыск Скарына ў сучасным літаратуразнаўстве.
  10. Актуальныя даследаванні беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў.
  11. Актуальныя даследаванні беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзя.
  12. Магчымасці пазаўрочнай дзейнасці ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры.

Лекцыі і практычныя заняткі будуць праводзіць вядомыя спецыялісты Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і настаўнікі кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”.

У якасці дадатковых мерапрыемстваў прапаноўваем наступныя:

  • наведванне ўстаноў адукацыі рознага тыпу (ліцэй, гімназія, сярэдняя школ а); экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі;
  • наведванне Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ці іншага тэатра;
  • экскурсія ў Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы,  Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ці іншы музей;
  • сустрэча з вядомымі прадстаўнікамі беларускай навукі, культуры і адукацыі.

Разам з тым, існуе магчымасць наведаць іншыя адукацыйныя мерапрыемствы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, запланаваныя ў 2018 годзе

Выкарыстанне кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры (для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры; семінар-практыкум; 3-4.05.2018).

Пазаўрочная дзейнасць вучняў як складнік эфектыўнага навучання беларускай мове і літаратуры (для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры; семінар-панарама педагагічнага вопыту; 22-23.11.2018).

Фарміраванне медыяпісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці (для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання; семінар-практыкум; 13-14.09.2018).

Падрыхтоўка вучняў да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры (для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; навучальныя курсы (семінар) на платнай аснове; 25-26.10.2018).

VIII Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства (секцыя “Беларуская мова і літаратура”; для педагагічных работнікаў; 26-27.12.2018).

Замежныя грамадзяне могуць прымаць удзел у дадзеных мерапрыемствах на платнай аснове пасля папярэдняй заяўкі.

Даведкі па тэлефоне: (+375 17) 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч).

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер