Метадычны летнiк настаўнiкаў фiзiкi ў Альхоўцы
Баннер

Метадычны летнiк настаўнiкаў фiзiкi ў Альхоўцы

Гэта адукацыйная падзея, падчас якой ствараецца асяроддзе ўзаемiн, што спрыяе ўзбагачэнню ўласнага вопыту ўдзельнiкаў прагрэсiўнымi педагагiчнымi iдэямi, стварае ўмовы для авалодання пэўнай школьнай тэхналогiяй, дае магчымасцi для творчай самарэалiзацыi настаўнiкаў.

Летнiк праводзiцца ў вельмi прыгожай мясцовасцi на паўночным захадзе нашай краiны. Ен мае даўнюю гiсторыю (больш за 22 гады) i шмат цiкавых традыцый. Падрабязна з сутнасцю i асаблiвасцямi гэтага адукацыйнага мерапрыемства можна пазнаемiцца з дапамогай «энцыклапедыi» летнiка.

Энцыклапедыя летнiка ад А да Я

Альхоўка - веска ў Астравецкiм раене Гродзенскай вобласцi. Знаходзiцца на беразе Страчы, якая бярэ пачатак ад Блакiтных азераў i недалека ад вескi ўпадае ў Вiлiю. У Альхоўцы есць сярэдняя школа, працуе кардонная фабрыка, што вырабляе, акрамя кардону, розную тару. Яшчэ Альхоўка знакамiтая тым, што, пачынаючы з 1990 года (звычайна з 1 лiпеня), яна становiцца месцам правядзення настаўнiцкага летнiка. Летнiк размяшчаецца на беразе рэчкi, на адлегласцi 1 км ад школы. Большасць удзельнікаў начуе ў палатках, астатнія – у прышкольным інтэрнаце. Заняткі праводзяцца або ў школе, або ў «зяленым класе» пад спевы птушак.

Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi (АПА) - гэта вучэбна-навукова-метадычны цэнтр - вядучая навучальная ўстанова ў сiстэме дадатковай адукацыі педагагiчных работнікаў. У кастрычніку 2006 года АПА святкавала свой пяцідзесяцігадовы юбiлей. АПА ўпэўнена пазiцыянiруе сябе ў адукацыйнай прасторы нашай краiны. Дзякуючы намаганням кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў, яна пераўтварылася ў моцную адукацыйную ўстанову. Найбольшых поспехаў Акадэмiя дасягнула ў навучаннi слухачоў камп'ютарным тэхналогiям, у перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi псiхолагаў i сацыяльных педагогаў, менеджараў у сферы адукацыі, дэфектолагаў і інш. У структуры АПА працуе чатыры факультэты, дзевяць кафедраў, метадычныя цэнтры, аддзелы i ўпраўленнi, рэдакцыйна-выдавецкi аддзел, Аспiрантура. Акадэмiя - бюджэтная арганiзацыя, аднак пэўную частку фiнансавых сродкаў наша ўстанова зарабляе за кошт дадатковых адукацыйных паслуг.

У метадычным летнiку «Альхоўка» пад эгідай Акадэмiі паслядыпломнай адукацыi праводзяцца аўтарскія курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў і метадыстаў загадчыка кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Мікалая Запрудскага.

Акадэмiя летнiка - гэта элiтарны клуб яго ўдзельнiкаў. Каб стаць правадзейным членам акадэмii, патрэбна десяць разоў пабыць у Альхоўцы. У нас есць урачысты рытуал пасвячэння ў акадэмiкi. Яго распрацавалi В.В. Такарская i А.А Шалудзякова. Пералiчым паiменна першых акадэмiкаў: Л.I. Апанасевiч, А.А. Аўсейчык, У.А. Багамолаў, А.А. Бацюлеў, С.П. Бацюлева, А.М. Валадзько, Г.М.Гадлеўская, Н.П. Гаравая, С.А. Гарбацэвiч, У.А. Голубеў, Т.М. Граблеўская, Н.У.Дашчонак, А.А.Зайдзес, М.I. Запрудскi, П.М. Запрудскi, В.А.Званцова, Г.М. Каралева, Н.М.Кашэль, Н.В. Лазарэнка, I.Р.Макатун, У.М.Саладуха, В.В. Такарская, Г.В. Унуковiч, Л.М. Чыгiр, Я.У. Чабатароў, А.А. Шалудзякова, А.А. Шуба, Ю.А. Шчасны, В.С. Шумскi. Фасон галаўных убораў для акадэмiкаў распрацаваны Ларысай Чыгiр.

Актыўная ацэнка. Ей мы займаліся ў летніку 2010 года. Напрацавана шмат матэрыялаў, некаторыя з якіх змешчаны на сайце www.aacenka.by. Пра гэты летнік вельмі цікава і прыгожа напісала Каўганка Святлана, настаўніца СШ № 6 г. Брэста.

Альфi. Праводзiлася з 1997 па 2002 год. Гэтае мерапрыемства нагадвае вядомыя ўсiм "Оскар" i "Тэфi". Конкурсная камiсiя ўстанаўлiвае шэраг намiнацый, а потым з дапамогай апытвання насельнiцтва летнiка i мэтанакiраваных назiранняў вызначае намiнантаў, а непасрэдна на свяце - пераможцаў. Прыгадаем некалькi намiнацый: "самы аўтарытэтны фiзiк", "аўтар найлепшага праекта", "здаровы лад жыцця", "тонкi гумар" i iнш. За апошнiя гады пераможцамi Альфi сталi вельмi многiя альхоўцы. Конкурс звычайна вельмi цiкава i таленавiта арганiзоўвалi Зайдзес Алена, Званцова Вольга, Такарская Лера i Шалудзякова Аля. У 2000 годзе Альфi правялi Катлярова Марына i Ракевiч Мiкалай, у 2001 годзе - Клачкова Алена, Лебядзiнская Вольга i Емяльянчанка Наталля, у 2002 годзе - Лебядзiнская Вольга i Цiмашэнка Дзмiтрый, у 2003 годзе - Валадзько Алена i Федарына Сяргей.

Андрэева Ганна - настаўнiца фiзiкi лiцэя № 2 г.Мiнска. Яна - аўтар артыкулаў у часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання", ажыццяўляе эфектыўную камп'ютэрную падтрымку вучэбных заняткаў у летнiку i, самае галоўнае i адметнае, зрабiла "сямейны сайт": "Альхоўка-2004", з якiм можна пазнаемiцца па адрасу: http://olxovka.2004.at.tut.by.

Анонс летнiка "Альхоўка-2005"

Анонс летнiка "Альхоўка-2007"

Анонс летнiка "Альхоўка-2008"

Анонс летнiка "Альхоўка-2010"

Анонс летніка «Альхоўка-2012». Летнік будзе праведзены на прцягу тыдня, пачынаючы з другога ліпеня. Тэма курсаў у летніку «Тэорыя і практыка праблемнага навучання». Падрабязнасці чытайце ў часопісе «Фізіка: праблемы выкладння», 2012, № 2.

«Альхоўка-2013»

Анонс летнiка "Альхоўка-2014"

Вучоба без суму і прымусу

За статуснымі ведамі – у Альхоўку

Анонс XXYI методического летника

Анонс XXYII методического летника

XXVIII методический летнiк "Альхоўка-2017"

XXIX методический летнiк "Альхоўка-2018"

Аўсейчык Анатоль - магiстр педагагiчных навук па спецыяльнасцi «методыка выкладання фiзiкi», настаўнiк фiзiкi Адэльскай СШ Гродзенскага раена, пазаштатны лектар Гродзенскага абласнога IПК. Вельмi цiкавiцца камп'ютэрам i яго прымяненнем у выкладаннi фiзiкi. Праяўляе вялiкi iнтарэс да астраномii. Менавiта па гэтаму прадмету мае прызераў абласных алiмпiяд. Быў iнiцiятарам i арганiзатарам абласных фiзiчных алiмпiяд для вясковых школьнiкаў. Ен аўтар многiх артыкулаў у часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання". Анатоль Аляксандравiч кiруе турыстычна-краязнаўчым гуртком, са сваiмi выхаванцамi ен быў у вельмi многiх скаладаных падарожжах. У летнiку паспяхова выконвае ролю мiнiстра культуры, спорту i турызму, праводзiць цiкавае спаборнiцтва «Плабут», у час якога абавязкова выкарыстоўваюцца пластыкавыя бутэлькi, а удзельнiкi павiнны плаваць у возеры. Ен жа арганiзоўвае начное арыентаванне.

Апанасевiч Леанiд - «Выдатнiк адукацыi», Сорасаўскi настаўнiк, выкладчык фiзiкi са школы аздараўленчага летнiка «Зубраня». Мае адметную дыдактычную сiстэму, прыкметы якой: дзейнасны падыход да навучання школьнiкаў, якi рэалiзуецца на падставе творчых заданняў. Ен паспяхова займаецца арганiзацыяй тэхнiчнай творчасцi вучняў. Леанiд Iванавiч - аўтар некалькiх кнiг, якiя выйшлi ў выдавецтве «Бестпрынт». Ен здзiўляе ўсiх сваiмi вынаходнiцтвамi, якiя заўседы ўпрыгожваюць i спрашчаюць быт у летнiку. I яшчэ Леанiд Iванавiч - мастак. Яго цудоўныя карцiны ўпрыгожваюць кватэры многiх удзельнiкаў нашага летнiка.
Астранамічныя назіранні. Яны праводзіліся ў дзесяці летніках пад кіраўніцтвам У.А. Голубева.

Багамолаў Уладзiмiр - Сорасаўскi настаўнiк, выкладчык фiзiкi лiцэя БДУ i лiцэя № 2 г. Мiнска, член журы i аўтар задач для эксперыментальнага тура рэспублiканскай фiзiчнай алiмпiяды. Уладзiмiр Алегавiч аўтар цiкавых артыкулаў у часопiсе «Фiзiка: праблемы выкладання». Ен - арганiзатар турнiраў, якiя штогод ладзiць экалагiчная арганiзацыя «Зялены крыж». У нашым летнiку праводзiў кансультацыi по рашэннi задач.

Барашкаў Валерый - заслужаны настаўнiк Беларусi, Сорасаўскi настаўнiк, лаўрэат прэмii iмя Н.К. Крупскай, намеснiк дырэктара Магiлеўскага абласнога лiцэя. Валерый Васiльевiч - адзiн з самых знакамiтых настаўнiкаў, яго вучнi перамагалi ў алiмпiядах розных узроўняў. Найбольш удалы год - 2001, калi два яго вучнi прыехалi з залатым i сярэбраным медалямi з мiжнароднай алiмпiяды ў Турцыi. Зусiм нядаўна выйшла ў свет кнiга Валерыя Барашкава па навучанню вучняў 9 класа ўменню рашаць задачы па механiцы. Ен, увогуле, цудоўны чалавек, якi мае шмат сяброў, умее iх берагчы i падтрымлiваць.

Бацюлевы Анатоль i Святлана - настаўнiкi Астравецкай гімназіі. Святлана да выхаду на пенсію працавала псiхолагам i настаўнiцай рускай мовы i лiтаратуры. Яна была сярод тых, хто пачынаў справу нашага летнiка. Падтрымлiвае цiкавыя i карысныя пачынаннi фiзiкаў. Дапамагае ў псiхалагiчным забеспячэннi летнiка. Анатоль - Сорасаўскi настаўнiк, мае многа пераможцаў алiмпiяд. Выступае з цiкавымi метадычнымi артыкуламi ў нашым прадметным часопiсе. Мае сваю ўласную метадычную сiстэму, якае грунтуецца на забеспячэннi сiстэматычнай работы вучняў над вучэбным матэрыялам, прымяненнi карэкцiруючага кантролю вучэбных дасягненняў школьнiкаў.

Валадзько Алена - выкладае фiзiку ў сярэдняй школе № 18 г. Магiлева. Валодае манетным дваром, у якiм чаканiлiся медалi «5 год у Альхоўцы». Мае цiкавыя напрацоўкi па пазакласнай працы па фiзiцы, з якiмi выступала ў часопiсе «Фiзiка: праблемы выкладання», сааўтар многіх кніг для ўдзельнікаў конкурсаў «Зубраня», «Каласок» і «Інфамышка».

Вежа «Міленіум». Яе пабудавалі з пластыкавых бутылек першагодкі 2000 года. Вышыня вежы – 8 метраў.

Вучэбныя заняткi. Кожны год яны праходзяць па розных тэмах (змест i працэдура атэстацыi настаўнiкаў фiзiкi, тэхналагiчны падыход да навучання, фiзiчны эксперымент, рашэнне задач, модульная тэхналогiя, тэхналогiя педагагiчных майстэрань, праектнае навучанне i iнш.), але выклiкаюць вялiкую цiкавасць ва ўдзельнiкаў i, як правiла, завяршаюцца праектаваннем iнавацыйных дыдактычных працэсаў для ўрокаў фiзiкi. У апошнiя гады вучэбныя заняткi - гэта аўтарскiя курсы Мiкалая Запрудскага. Акрамя асноўнай тэмы, праводзяцца кансультацыi па iншых актуальных пытаннях: цэнтралiзаванае тэсцiраванне, новыя праграмы i падручнiкi, рашэнне алiмпiядных i конкурсных задач, 10-бальная сiстэма ацэнкi вучэбных дасягненняў школьнiкаў, камп'ютэр у выкладаннi фiзiкi, астранамiчныя назiраннi i iнш. Тут у ролi выкладчыкаў-кансультантаў выступаюць вядомыя фiзiкi i педагогi: Уладзiмiр Багамолаў, Валерый Барашкаў, Наталля Гаравая, Уладзiмiр Голубеў, Ганна Гадлеўская, Святлана Дзюбенка, Iван Шалатонiн, Валерыя Такарская, Нiна Кошаль, Канстанцін Пятроў, Аляксандр Саковіч i iнш.

Гаўрыловіч Сяргей – дырэктар Альхоўскай школы з 2011 года. Мы спадзяемся на цеснае супрацоўніцтва з ім.

Гадлеўская Ганна - дацэнт кафедры оптыкi Гомельскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iм. Ф. Скарыны. Яна абаранiла дысертацыю па тэме «Сферычныя хвалi ў гiдратропных асяроддзях»; мае больш за 50 навуковых i навукова-метадычных прац. Нягледзячы на сваю скiраванасць на фiзiку, Ганна Мiкалаеўна лiчыць, што для сенняшняй школы важным з'яўляецца не толькi пытанне «Чаму вучыць?», але i пытанне «Як вучыць?». Таму яна актыўна працуе з настаўнiкамi фiзiкi на курсах у Гомельскiм IПК, у летнiку «Альхоўка», а таксама з вучнямi: у СШ № 56, дзе кiруе навукова-даследчай работай школьнiкаў, трэнiруе зборную каманду вобласцi для ўдзелу ў рэспублiканскай фiзiчнай алiмпiядзе. Яе запрашаюць у склад журы аўтарытэтных iнтэлектуальных спаборнiцтваў: рэспублiканскай фiзiчнай алiмпiяды i Турнiра юных фiзiкаў.

Гаравая Наталля - працавала галоўным iнспектарам Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi, намеснiкам галоўнага рэдактара часопiса «Фiзiка: праблемы выкладання». Падтрымлiвае ўсе творчыя пачынаннi фiзiкаў, каардынуе працы па нарматыўнаму i метадычнаму забеспячэнню выкладання фiзiкi, астраномii i матэматыкi на Беларусi. У летнiку праводзiць адпаведныя кансультацыi i вельмi сур'езна ставiцца да абавязкаў дзяжурнага па кухнi.

Гарбацэвiч Сяргей - старшы выкладчык БНТУ. Актыўны сябра Творчага аб'яднання настаўнiкаў фiзiкi, крыху раней - выканаўчы дырэктар Беларускай асацыяцыi настаўнiкаў фiзiкi, адзiн з аўтараў часопiса «Фiзiка: праблемы выкладання». Сяргея Аркадзьевiча ведаюць як пчаляра, аўтамабiлiста, добрага i надзейнага партнера ў розных справах.

Герцык Віктар. Настаўнік з Ушачскай СШ. Валодае эфектыўнымі метадамі і сродкамі навучання, Вядучы прынцып яго педагагічнай працы – дыферэнцыяцыя навучання. Мае пераможцаў фізічнай алімпіяды: ад школьнага да рэспубліканскага ўзроўняў. Аўтамабіліст, настаўнік бальных танцаў.

Глухаў Андрэй. На вялікі-вялікі жаль наш сябар трагічна загінуў. Мы вельмі ўзрушаны, перажываем. Андрэй Георгіевіч унес ў летнік шмат новых традыцый, тэхнічных новаўвядзенняў. Усе ўдзельнікі не раз плавалі на катамаране, які ен прывозіў з сабой… Ен быў інжынерам, прадпрымальнікам, падарожнікам і проста – цудоўным чалавекам.

Голубеў Уладзiмiр - старшы выкладчык кафедры методыкi выкладання фiзiкi i астраномii ВДУ iм. П. Машэрава, настаўнiк астраномii гiмназii № 1 г. Вiцебска. Ен працягвае справу многiх знакамiтых нашых землякоў-астраномаў М. Пачобута, В. Цераскага, Г. Цiхава, О. Шмiдта, Я. Зяльдовiча, А. Азiмава, А. Чыжэўскага i iнш. Сваей асобай ен паказвае, што, нягледзячы на адсутнасць у нашай краiне буйных астранамiчных абсерваторый, факультэтаў, якiя рыхтуюць астраномаў, у беларусаў не знiкае цiкавасць да Сусвету, зорак, планет: Уладзiмiр Аляксандравiч закончыў Кастрамскi педiнстытут, аспiрантуру па спецыяльнасцi «Методыка выкладання астраномii» Ноўгарадскага педагагiчнага iнстытута. Амаль десяць гадоў працаваў у астранамiчнай абсерваторыi Далекаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР. Там ен займаўся вывучэннем магнiтных палеў у сонечных плямах i фiзiкай камет. З 1978 года жыве i працуе ў г. Вiцебску. Менавiта ў нас - на Беларусi праявiўся талент У.А. Голубева як папулярызатара астранамiчных ведаў. Ен паспяхова працуе як са школьнiкамi, так i з настаўнiкамi, студэнтамi. Дзякуючы Уладзiмiру Аляксандравiчу, на Вiцебшчыне праводзяцца астранамiчныя конкурсы, а таксама рэспублiканскiя астранамiчныя алiмпiяды. Ен сааўтар вучэбна-метадычнага комплекса па астраноміі, надрукаваў больш 15О кнiг, навуковых i навукова-метадычных артыкулаў, мае пераможцаў мiжнародных астранамiчных конкурсаў. Выдатнiк адукацыi РБ, Федэрацыяй касманаўтыкi СССР узнагароджаны медалем Ю.А. Гагарына. У летнiку У.А. Голубеў арганiзоўваў назiраннi зорнага неба ў самы вялiкi на Беларусi тэлескоп. Ен пастаянны аўтар i вядучы астранамiчнай рубрыкi прадметнага часопiса. Адзін з астэроідаў названы яго імем (па ініцыятыве яго вучня В. Неўскага, які адкрыў гэты астэроід).

Верагодна, што астраномiя зрабiла пэўны ўплыў на асобу Уладзiмiра Аляксандравiча. Сябры i калегi яго ведаюць не толькi як астранома i педагога, але i як фiлосафа i лiрыка.

Граблеўская Таццяна - працавала настаўнiцай гiсторыi Астравецкай СШ № 2. Стваральнiк адзiнага на Беларусi музея свайго земляка - Iосiфа Гашкевiча - слыннага падарожнiка, навукоўцы, першага консула Расii ў Японii. Таццяна Мечыславаўна - вельмi актыўны арганiзатар многiх цiкавых спраў у нашым летнiку.

Даследчая дзейнасць вучняў па праблеме энэргазберажэння. Да гэтага часу ўдзельнікі выкарыстоўваюць атрыманыя веды і ўменні пры рабоце з вучнямі. Гэта была тэма курсаў 2008 года. Мы ўдзячны за падтрымку Нарвежскай арганізацыі “ШПДіРЭ”.

Дашчонак Ніна – настаўніца з Расонаў Віцебскай вобласці. Аўтар нашага часопіса. Са сваімі вучнямі зрабіла ўнікальны фільм пра гукавыя з’явы.

Дзюбенка Святлана. Яшчэ 10 гадоў таму назад працавала настаўніцай фізікі ў Асіповіцкай гімназіі. У 2001 годзе паспяхова выступала ў фінале рэспубліканскага конкурса “Настаўнік года”. Цяпер працуе старшым выкладчыкам на кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі АПА. Мае надзвычай грунтоўную падрыхтоўку па сучаснай дыдактыцы.

Зайдзес Алена - прадстаўляе СШ № 4 г. Салігорска. Праяўляе вялiкую цiкавасць да кiраўнiцтва навукова-даследчай творчасцю школьнiкаў, яе вучнi ўдзельнiчалюць у турнiрах юных фiзiкаў, прывозяць дыпломы з рэспублiканскiх навуковых вучнеўскiх канферэнцый, удзельнiчаюць у навукова-даследчай фiзiка-матэматычнай школе ў Лужасне. Алена Аляксандраўна друкуе свае матэрыялы на старонках часопiса «Фiзiка: праблемы выкладання», яна цудоўная спявачка, арганiзатар знакавых мерапрыемстваў летнiка: «Альфi», «Акадэмiя» i iнш.

Запрудскi Мiкалай - стваральнiк i кiраўнiк летнiка, загадчык кафедры педагогiкi і філасофіі адукацыі Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, галоўны рэдактар часопiса «Фiзiка: праблемы выкладання», кiраўнiк творчага аб'яднання настаўнiкаў фiзiкi, Сорасаўскi настаўнiк.

Запрудскi Павел - выпускнiк кафедры энергетыкi фiзiчнага факультэта БДУ, атрымаў акадэмічную ступень магістра па спецыяльнасцi «Менеджмент iнфармацыйных сiстэм». Цяпер працуе бізнескансультантам.

Званцава Вольга - настаўнiца фiзiкi Мiнскага абласнога лiцэя. Яна з поспехам прымяняе iнтэгралдьную тэхналогiю адукацыйнага працэсу, якой авалодала на аўтарскiх курсах М.I.Запрудскага. Вольга Аляксандраўна вельмi таленавiтая жыхарка летнiка, яна вельмi прыгожа ўпiсываецца ў яго адукацыйную прастору са сваiмi iдэямi, вершамi i спевамi. Аўтар артыкулаў ў часопісе.

Заяўкi на курсы ў летнiк дасылаюцца ў тэрміны, якія ўказаны ў красавіцкім нумары часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання» і гэтай энцыклапедыі (гл. Анонс). Нiжэй прыводзiм мiкст выняткаў з пiсьмаў-заявак на ўдзел у летнiку 2002 года:

«…жадаю блiжэй пазнаемiцца з метадам праектаў, жадаю ў Альхоўку, жадаю сустрэцца з сябрамi, аднадумцамi, жадаю спрачацца, абмяркоўваць, удзельнiчаць, вучыцца, жадаю авалодаць метадам праектаў, жадаю iдэй, адчуць кавалачак (дакладней, вялiкi кус) шчасця, аддаць свае сiлы, свае напрацаваныя вышукi, паглыбiцца ў галавакружную дзейнасць з элементамi фiзiкi i прыгажосцi, авалодаць дадзенай тэхналогiяй для далейшага прымянення на ўроках фiзiкi, удыхнуць свежага паветра ў фiзiчна-лiрычным братэрстве, жадаю быць кампетэнтнай пры рабоце са студэнтамi, хочацца атрымаць эмацыянальны штуршок i стымул для далейшай працы, авалодаць метадам праектаў, павучыцца ў лепшых настаўнiкаў Беларусi, крышачку праявiць сябе» і г.д.

Iдэя правядзення летнiка належыць Анатолю Бацюлеву i Мiкалаю Запрудскаму. Яна ўзнiкла падчас дэсанту вядомых настаўнiкаў фiзiкi краiны ў г. Гродна (2 кастрычнiка 1989 года).

Iнтэгральная адукацыйная тэхналогiя (IАТ) - тэма аўтарскiх курсаў у летнiку 2003 года. Гэта вельмi прыдатная для выкладання фiзiкi тэхналогiя; яна iнтэгруе, па-першае, як асобасна-арыентаваны, так i прадметны падыходы; па-другое, новыя iдэi ва ўласны досвед педагогаў. Тэхналогiя, аўтар якой В.В. Гузееў, будуецца на наступных навуковых падставах:

1) узбуйненне дыдактычных адзiнак,
2) псiхалагiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу,
3) дыягнастычнае мэтавызначэнне,
4) камп'ютэр як сродак навучання.

Падрабязна пра дадзеную тэхналогію можна прачытаць у кнігах:

Гузеев В.В. Образовательная технология: от приема до философии. - М., 1996

Гузеев В.В. Теория и практика интегральной образовательной технологии. - М., 2001.

Запрудский Н.И. Современные школьные технологии. - Мн., "Сэр-Вит", 2003.

Каманды летнiка. Звычайна iх тры. Апошнiя восем гадоў - гэта: першагодкi, сярэднякi i старыя. (Удалая Знаходка-99: каманду маладых умацаваць Валерам Барашкавым). У склад гэтых каманд уваходзiць амаль усе насельнiцтва летнiка; для тых або iншых спабонiцтваў з каманд вылучаецца па 3-5 чалавек.

Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка і вучняў. Курсы па гэтай тэме прайшлі ў летніку 2009 года. Каштоўныя парады па яе арганізацыі можна знайсці ў артыкуле М. Запрудскага «Актыўная ацэнка: новая стратэгія навучання» (Кіраванне ў адукацыі, 2011, № 12) і на сайце www.aacenka.by.

Канцэрт першагодкаў. Праводзiўся ўжо дзесяць разоў. I заўседы першагодкi здзiўляюць усiх сваiм талентам, цiкавымi iмправiзацыямi, спевамi i гумарам.

Каралева Ганна - магiстр педагагiчных навук, настаўнiца фiзiкi СШ № 3 г. Мiнска. Авалодала бухгалтарскай справай i працавала на грамадскiх пачатках бухгалтарам у Беларускай асацыяцыi настаўнiкаў фiзiкi.

Кацiльен. Праводзiўся ўжо пятнадцаць разоў. Калi ўдзельнiкi прывозяць з сабой вячэрнiя сукенкi i фракi, то яны патрэбны менавiта да гэтага свята. Кожны выбiрае сабе ролю, iмя, рыхтуе адпаведны строй, робiць макiяж. У 2001 годзе кацiльен праводзiўся па французскiх матывах (паколькi курсы ў летнiку прысвячалiся тэхналогii французскiх педагагiчных майстэрань); у 2002 годзе - па галiвудскiх (мы займалiся праектным навучаннем, асновы якога вызначыў амерыканскi педагог Дж. Дзьюi). У 2003 годзе свята мела беларускiя характэрныя рысы (прадмет вывучэння - мадыфiкаваны на Беларусi варыянт iнтэгральнай тэхналогii). Часцей за ўсе аўтарамі сцэнарыя i гаспадарамі балю былі Аля Шалудзякова i Анатоль Шуба. У 2011 годзе адбыўся «Шляхеці баль», на якім госці дэманстравалі і тлумачылі свае гербы. Вядучымі на балі былі Галіна Сухава і Яўген Жвірко.

Кірэеў Віктар – настаўнік з 5-га Магілеўскага абласнога ліцэя (г. Быхаў). Дасканала валодае камп’ютарам. Надзвычай карысны ў летніку чалавек. Аўтар нашага часопіса. Мае хобі – займаецца пчалярствам.

Клімовіч Юрась. Працуе ў 8-й школе г. Ліда. Аўтар сшыткаў для лабараторных работ па фізіцы, якія атрымалі грыф Міністэрства адукацыі. .Мае хобі – тэарэтычна займаецца пчалярствам. У адным з летнікаў устанавіў рэкорд – перавез на сваім «Опелі» найбольшую колькасць удзельнікаў.

Кошаль Нiна – загадчыца кафедры ўпраўлення ў сферы адукацыі ў Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Аўтар шматлiкiх кнiг i артыкулаў, якiя прысвечаны актыўным метадам навучання, праблемам якасцi адукацыi, павышэння квалiфiкацыi i экалогii. Аўтар і арганізатар шматлікіх адукацыйных праектаў.
Удзельнiчала ў правядзеннi заняткаў у летнiку, прысвечаных модульнай тэхналогii. Кансультант i памочнiца для педагогаў, якiя займаюцца навуковай дзейнасцю.

Кульбеда Іван. Настўнік з Ляхавекай школы Маларыцкага раена. Яго ўрокі адрозніваюцца тым, што на іх ствараюцца сітуацыі адкрыцця вучнямі новых ведаў. Ун шырока выкарыстоўвае фізічны эксперымент, даследчую дзейнасць, камп’ютэрныя праграмы. У школе пад яго кіраўніцтвам створаны клуб «Хачу ўсе ведаць». Мае пераможцаў конкурсаў даследчых работ.

"Крыжыванка" - тут прапануецца "Крыжаванка", якую склаў выкладчык фiзiкi з Магiлеўскага будаўнiчага каледжа А.Г.Суганевiч.

Купалле. Калі летнік прыпадае на першую суботу ліпеня, мы праводзім гэтае свята. Па тых традыцыях, якія складаліся стагоддзямі: скачкі праз вогнішча, зелкі, папараць-кветка і інш. Вядучыя на свяце – гэта, як правіла, Тамара Мацкевіч, Галіна Унуковіч, Юрась Шчасны.

Лазарэнка Наталля - метадыст па фiзiцы Магiлеўскага абласнога IРА. Наталля Васiльеўна вельмi iнiцыятыўны педагог. Яна арганiзавала ў сваiм iнстытуце шмат цiкавых i карысных курсаў, канферэнцый, якiя прысвечаны засваенню i прымяненню настаўнiкамi сучасных адукацыйных тэхналогiй. Яна таксама правяла некалькі, падобных на наш, летнікаў для настаўнікаў Магілеўскай вобласці. Наталля - трэнер па НЛП. А яшчэ Наталля пiша цудоўныя вершы.

Ліцэй Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Гэты ліцэй знакаміты тым, што там працуюць вельмі моцныя, апантаныя фізікі, творчыя людзі, якія ўмеюць перамагаць: Сяргей Гусеў, Аляксандр Плятнеў, Аляксандр Сугакевіч. Жадаеце даведацца, чым яны цікавыя – знайдзіце іх у інтэрнэце.

Мадэлiраванне i праектаванне аўтарскiх дыдактычных сiстэм - назва курсаў павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў i метадыстаў, якiя адбылiся ў юбiлейным - 15-м летнiку (2004 год). Далучаем артыкул пра гэтыя курсы, якi падрыхтавала метадыст Гомельскага IПК А.В.Фiлатава.

Макатун Iгар - iнжынер-кампутаршчык з Акадэмii паслядыпломнай адукацыi. Ен ужо шмат гадоў ажыццяўляе кампутарную падтрымку аўтарскiх курсаў у летнiку, а таксама таленавiта выконвае розныя незвычайныя ролi ў шматлiкiх мерапрыемствах другой паловы дня.

Медалi ўручаліся (адначасова з выбарамi ў Акадэмiю) тым удзельнiкам, што прыехалi ў летнiк у пяты, дзясяты, пятнаццаты раз. Медалi прадстаўляў Манетны двор Алены Валадзько, а потым - Вольгi Лебядзiнскай. У апошні час медалі заменены дыпломамі, якія вырабляюць Аляксандр Саковіч і Анатоль Шчыракоў.

Метадычны летнік настаўнікаў фізікі: 20 год гісторыі. Так называецца кніга, складальнікамі якой былі Аляксандр Плятнеў і Аляксандр Сугакевіч, а рэдактарам – Мікалай Запрудскі. Кніга выдадзена ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў 2009 годзе.

Модульная тэхналогiя навучання - вывучалася ў летнiку 2000 года. Яна будуецца на падставе тэорыi паэтапнага засваення разумовых дзеянняў, кiбернетычнага падыходу; яна ўлiчвае iндывiдуальны тэмп засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнiк прымяняе два механiзмы ўпраўлення дзейнасцю вучняў: непасрэдна i праз модуль. У модулi прапiсаны вучэбныя элементы, змест дзейнасцi вучняў i парады, указаннi педагога.

Настаўнiцкая газета - перыядычнае педагагiчнае выданне, якое некалькi разоў друкавала артыкулы пра летнiк у Альхоўцы. Аўтарамi былi Марына Катлярова, Георгiй Клябанаў, Галiна Сiдаровiч, Галiна Унуковiч, Ганна Андрэева i iнш.

Нашы пераможцы. Мы можам ганарыцца тым, што нашы калегі-альхоўцы перамаглі ў конкурсах «Настаўнік года-2009» (Алег Купрацэвіч – дыплом першай ступені; Галіна Сухава – дыплом трэцяй ступені; Вікторыя Бандарэнка – суперфіналіст); «Настўнік года-2011» (Іван Якіменка, Дзмітрый Шыц – суперфіналісты); «Адкрыты ўрок-2010» (Аляксандр Якубоўскі – гран-пры, Аляксандр Плятнеў – фіналіст); «Ноўтбук для актыўнага настаўніка-2009» (Аляксандр Плятнеў – першае месца ў адной з намінацый); Захар Якубоўскі – пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў даследчых работ.

Начное арыентаванне ў лесе. Упершыню праведзена ў семай Альхоўцы. Для гэтых спаборнiцтваў Анатоль Аўсейчык, Паша Запрудскi i Iван Таўрогiнскi спецыяльна падрыхтавалi тапаграфiчную карту. Яна была даволi дакладна зроблена, бо, ў рэшце рэшт, удзельнiкi заўседы знаходзiлi пiкеты i яшчэ гэтай жа ноччу вярталiся ў летнiк. Тут начальнiк дыстанцыi i галоўны суддзя спаборнiцтваў - Анатоль Аўсейчык.

Няхай Генадзь. Старшыня асацыяцыі «Конкурс», якая прводзіць «Зубраня», «Кенгуру» ды інш. Мы вельмі рады, калі Генадзь Уладзіміравія прыязджае да нас у летнік. Але гэта бывае вельмі рэдка, бо ў гэты ж час ен звычайна ўдзельнічае ў чэмпіянатах свету па спартыўным арыентаванні. Поспехаў Вам, калега!

Палеты на паветраным шары былi тройчы (1999, 2000, 2002 гады). Вы ўяўляеце сабе, наколькi цудоўна з вышынi палету птушкi паглядзець на навакольныя краявiды, на вадасховiшча, на Страчу, на Альхоўку, на тых, хто ўнiзе чакае чаргi для палету?!. Гэта фантастычна. Як выказалiся некаторыя фiзiкi: "Гэта быў цудоўны фiзiчны дослед", за якi вялiкая наша падзяка Анатолю Шубе, Алегу Давыдзенку i Аляксандру Фiрсакову.

Пiянеры летнiка, што першымi ў 1990 годзе прыехалi ў Альхоўку: Апанасевiч Леанiд, Балюк Раiса, Барашкаў Валерый, Батура Леанiд, Бацюлеў Анатоль, Бацюлева Святлана, Бацюлева Наталля, Валочнiк Людмiла, Гаравая Наталля, Граблеўская Таццяна, Глушчанка Сяргей, Запрудскi Мiкалай, Казiмiраў Мiхаiл, Кiсялева Альбiна, Клябанаў Георгiй, Ступакоў Уладзiмiр, Субач Мiкалай, Шчасны Юрый, Унуковiч Галiна, Чабатароў Яўген, Шуб Аркадзь, Шумскi Вiктар.

Плабут. Сутнасць гэтых спаборнiцтваў вынiкае з назвы: плаванне з пластыкавымi бутэлькамi. З iх рабiлi плыты, на якiх плавалi за прызам (перамагла каманда Гарбацэвiча Сяргея), рабiлi водныя лыжы, лодку, падвескi i iнш. Чакайце тут у наступным летнiку сюрпрызаў ад Анатоля Аўсейчыка. Дарэчы, пластыкавыя бутэлькi прымянялiся яшчэ як фiзiчныя прылады на нашым фiзiчным турнiры, з бутэлек мы рабiлi кеглi ў нашым кегельбане, розныя упрыгожваннi, яны былi мiшэнямi, вымяральнымi прыладамi, падсвечнiкамi, будаўнiчым матэрыялам пры ўзвядзеннi "вежы веку" i iнш.

Правiлы альхоўцаў:

1. Альхоўцы шануюць традыцыi летнiка.
2. Альхоўцы не спазняюцца на заняткi. Вучэбныя заняткi - прыярытэт для альхоўцаў.
3. Для альхоўцаў дзяжурства па прыгатаванню ежы - любiмая справа.
4. Альхоўцы падтрымлiваюць чысцiню i парадак у летнiку.
5. Альхоўцы памятаюць, што купанне ў возеры звязана с пэўнай рызыкай.
6. Прагулка ў лес - дровы для вогнiшча.
7. Норма для альхоўцаў: гатоўнасць для дапамогi калегам.
8. Усе робiцца дабравольна ў абавязковым парадку.
9. Альхоўскi дэвiз: "Я хачу, я магу, я зраблю:".

Праектнае навучанне - гэта тэма, якой быў прысвечаны летнiк 2002 года. Падчас курсаў iх удзельнiкi не толькi авалодалi тэарэтычнымi асновамi метада праектаў, але i стварылi свае адукацыйныя праекты. Сутнасць метада заключацца ў тым, што вучань у працэсе работы над праектам вывучае рэальныя працэсы i аб'екты. Пры гэтым ен пражывае канкрэтныя сiтуацыi выбару, пошуку, ацэнкi, прэзентацыi i г.д., а настаўнiк арганiзуе знешнюю i унутраную актыўнасць вучняў, стварае ўмовы для iх развiцця. Праектнае навучанне мае на ўвазе стварэнне сiтуацый свабоднанага выбару: тэмы праекта, яго падтэмы, партнераў для сумеснай працы, крынiц для пошуку iнфармацыi i г.д.

Прафесiйная самапрэзентацыя. Праводзiцца з 1990 года. Яна адбываецца на другi дзень. Кожны з удзельнiкаў прадстаўляе свае напрацоўкi, бачанне праблемы, якая адпавядае тэме летнiка.

Прынцып свабоды. Так было заўседы. Усе адбываецца так, што ўдзельнiкi самi вызначаюць стратэгiю i тактыку сваiх паводзiн, прымаюць рашэнне аб удзеле ў тым або iншым мерапрыемстве, але ўсе абавязкова падпарадкоўваюцца рэгламенту летнiка.

Рэкорды летнiка. Iх рэгiстрацыя праводзiлася ўжо пяць разоў.

У 1998 годзе гэта зрабiў Паўлаў Аляксей:

· знайдзены самы прыгожы падасiнавiк (Такарская Лера);
· знойдзена 34 баравiкi (Шалудзякова Аля, Такарская Лера);
· першая жанчына, якая засталася ахоўваць летнiк (Валадзько Алена);
·
за 18 мiнут парэзаў на дровы 0.5 куб.м. лесу (Голубеў Уладзiмiр);
· два разы падняўся ў неба на паветраным шары (Голубеў Уладзiмiр);
·
чэмпiен па армрэслiнгу (Аўсейчык Анатоль);
· самы прогожы мужчынскi касцюм на кацiльене (Чарнюк Аляксандр);
·
самы працяглы камплiмент жанчыне ў час кацiльена (Гарбацэвiч Сяргей);
· адзiны чалавек, якi абедае з дапамогай кiтайскiх палачак (Шуба Анатоль);

У 1999 - 2000 годах рэкорды рэгiстрыраваў Шчасны Юрый.

1999 год:

· злоўлены вугор даўжыней 74 см (Шалудзякоў Павел);
· зроблена самая вялiкая (80 см) драўляная лыжка (Журба Аляксандр),
· самы кемлiвы лодачнiк: пакатаў за два днi 11 жанчын (Апанасевiч Леанiд),
·
самыя познiя паветраныя падарожнiкi - 23 г.35 м. (Званцова Вольга, Лазарэнка Наталля, Такарская Валерыя i пiлот Фiрсакоў Аляксандр).

2000 год:

· самы доўгi шлях у Альхоўку - 535 км - (Шалудзяковы Аля i Паша);
· рэкорд па чыстцы рыбы - уся, што была - (Дашчонак Нiна);
· паходы з летнiка ў iнтэрнат за адну ноч - тры - (Бардзiлоўскi Хведар);
· самая высокая вежа з пластыкавых бутэлек - амаль 8 метраў - (першагодкi);

2001 год (рэгiстрацыя ў выкананнi Салiтэрман Ганны):

· першы год, калi ў палатках жыве ў 1.5 разы больш людзей, чым у iнтэрнаце;
· у два разы ў летнiку стала больш прыгожых жанчын з прозвiшчам Лазарэнка;
· не разу не хадзiў харчавацца ў сталовую, таму менавiта так знешне выглядае (Аўсейчык Анатоль);
· за ўсе альхоўскiя летнiкi самае шумнае наваселле (Гарбацэвiч Сяргей i Шалатонiн Iван);
· першае начное купанне з компасам i картай;
· самая працяглая лоўля рыбы з парным падзеннем у балота (Барашкаў Валера i Шалатонiн Iвана), сведкi - Чабатароў Яўген i жыхары вескi Радзюшы;
· самая позняя чыстка шчупака i самы раннi сняданак - у 4 гадзiны ранiцы - (Кашэль Нiна i яе сябры);
· самая вялiкая балонка (Арчы Анатольевiч);
· два прыезды ў Альхоўку за адзiн сезон (Шумскi Петр)..

2002 год (Несцярук Алена):

· парушана адна з фундаментальных заканамернасцей прыроды: час пайшоў назад (на 257 с) у спаборнiцтваў на фiзiчна-спартыўнай паласе перашкод;
·
чалавек, дзякуючы якому вельмi многае ў летнiку атрымалася (Чыгiр Ларыса);
·
пiкет на начным арыентаваннi, якога не было (Давыдаў Мiкалай i Казакевiч Аляксандр);
· чалавек, якi пабыў у летнiку да яго пачатку (Шалатонiн Iван).

2003 год (Уладзiмiр Падддубскi):

-"Хапае на лете" - Федарына Сяргей.
- "Ужасцiк Альхоўскi" - Саладуха Уладзiмiр.
- "Гiгант думкi" - Запрудскi Мiкалай.
- "На сваей хвалi" - Макаед Мiхаiл.
- "Толькi быў i раптам знiк" - Журба Аляксандр.
- "Проста зорка" - Гадлеўская Ганна.

2004 год:

  1. Роўна ў два разы ў летнiку павялiчылася колькасць кампутараў (Ганна Андрэева, Iгар Макатун).
  2. За тыдзень тры разы прыязджаў у летнiк (Анатоль Шуба)
  3. Упершыню на нашай паляне працавала лазня (Iгар Волкаў)
  4. На небывалы ўзровень былi падняты праблемы экалогii (Iгар Волкаў, Уладзiмiр Чачэнiн)
  5. Зроблена небывалая колькасць фотаздымкаў (Ганна Андрэева, Аляксандр Плятнеў).

Саковіч Аляксандр. Працуе ў Магілеўскім абласным ліцэі № 1. Падрыхтаваў многа пераможцаў алімпіяд (ад раеннай да рэспубліканскай), трымальнік вельмі карыснага сайта «Школьная фізіка», на якім змяшчае артыкулы нашага часопіса, аўтар часопіса.

Саладуха Уладзiмiр - настаўнiк фiзiкi СШ №2 г.Слуцка, кiраўнiк метадычнага аб'яднання фiзiкаў. Жаданы для ўсiх партнер цiкавых спраў у летнiку, надзейны сябра i "авантурыст" у начным арыентаваннi.

Спонсары летнiка ў розныя гады: Альхоўская СШ, Астравецкi аддзел адукацыi, Мiжнародная Сорасаўская адукацыйная праграма ў галiне дакладных навук, Iнстытут «Открытое общество», Альфа-радые, Вера Паўлаўна Руцкая, Вольга Ульянаўна Лебядзiнская, грамадзянiн Злучаных Штатаў Амерыкi Георгiй Рыгоравiч Клябанаў, ВД «Белы Вецер» - Петр Пятровiч Шумскi, грамадзянiн Германii Клаус..., Выдавецтва "Сэр-Вiт", Асацыяцыя "Конкурс", грамадскае аб’яднанне ЭКАДОМ. Мы вельмi цэнiм Вашу дапамогу, сябры. Шчырая Вам падзяка ад усiх удзельнiкаў.

Страча – маляўнічая рэчка, якая пачынаецца ля Блакітных азераў. За тры кіламетры да яе ўпадзення ў Вілію зроблема плаціна. На беразе вадасховішча размяшчаецца веска і наш летнік. Некалькі разоў ад маста (дарога Полацк – Вільня) па гэтай рацэ сплаўляліся на лодках “начальнік” летніка і два Анатолі – Аўсейчык і Шуба.

Такарская Валерыя - . настаўніца фізікі СШ № 149 г. Мінска. Кожны чалавек, якi бывае ў нашым летнiку стварае вакол сябя пэўную аўру, робiць свой адметны ўклад у наш альхоўскi дом. Валерыя Валянцiнаўна ў гэтым сэнсе прыносiць надзвычай вялiкую карысць. Многае ў нас робiцца выдатна, як у зместавым плане (па асноўнай тэме летнiка), так i ў культурнай праграме дзякуючы менавiта ей. Яе iдэi i талент у многiм вызначылi фармат i змест «Альфi», «Акадэмii»; яе датскiя вершы i песнi ўпрыгожваюць наша тыдневае свята ў Альхоўцы. Яна - адказны i вельмi надзейны чалавек.

Традыцыi летнiка. На працягу 21 года (шляхам генерыравання i апрабацыi iдэй, спроб i памылак, адбору ўдалых знаходак) вызначаны элементы летнiка, якiя з'явiлiся каркасам, асновай нашага тыдневага свята ў Альхоўцы: 1) абавязковыя грунтоўныя вучэбныя заняткi. па адной з актуальных праблем адукацыi, урачыстае адкрыцце з кругам знаемства, 2) iнтэлектуальныя спаборнiцтвы, 3) вечары адпачынку, 4) астранамiчныя назiраннi з Уладзiмiрам Голубевым , 6) канцэрт першагодкаў, 7) кнiга рэкордаў, 8) "Акадэмiя", 9) "Альфi" i iнш.

Тэндэнцыi летнiка:

· усе больш грунтоўныя практычныя выхады летнiка: асвоеныя метады, вопыт, артыкулы, кнiгi, новыя iдэi;
· усе больш жанчын размяшчаецца не ў iнтэрнаце, а ў палатках непасрэдна ў летнiку;
· усе раней пачынаецца нулявы дзень. Жартуюць, што гадоў праз 200 ен мог бы пачацца яшчэ ў жнiўнi,
· усе больш цудоўных людзей пападае ў махавiк Альхоўкi,
· усе больш машын паркуецца каля палатак,
· усе менш рыбы ў возеры.

Тэхналогiя педагагiчных майстэрань. Аўтарскiя курсы Мiкалая Запрудскага па гэтай тэхналогii праведзены ў летнiку 2001 года. Дадзеная тэхналогiя заключаецца ў спецыяльна арганiзаваным педагогам-майстрам развiваючым асяроддзi, якое дазваляе вучням у iндывiдуальным i калектыўным пошуку «будаваць новыя веды». Майстэрня - гэта незвычайная форма правядзення вучэбных заняткаў. Яна складаецца з паслядоўнасцi ўзаемазвязаных этапаў. На кожным з iх вызначальным з'яўляецца пэўнае вучэбнае заданне, якое накiроўвае пазнавальную дзейнасць дзяцей.

Адным з «прадуктаў» курсаў стала кнiга: Запрудский Н.И. Технология педагогических мастерских. – Минск—Мозырь: АПО -- ИД «Белый ветер», 2002.

Урачыстае адкрыцце летнiка. Яно захавала да апошняга часу свой фармат i змест. Гэта - круг знаемства (хто я, чым буду цiкавы для iншых, што прывяло мяне ў летнiк i г.д.), вiтаннi, падарункi, чытанне пасланняў з папярэдняга летнiка, пад'ем сцяга, наша песня:

«А если станет трудно - ведь в жизни все не просто,
Не трать напрасно нервы, не куксись и не злись.
А просто тихо вспомни Ольховку девяностых:
Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались»

(Г. Клебанов)\

Унуковiч Галiна - настаўнiца гімназіі г. Астравец. Яна была ў лiку стваральнiкаў летнiка. Менавiта, на курсах у Альхоўцы яна авалодала iнтэгральнай адукацыйнай тэхналогiяй i паспяхова прымяняе яе на сваiх уроках. Галiна Вiктараўна - аўтар артыкулаў у часопiсах «Фiзiка: праблемы выкладання» i «Физика в школе», яна выпусцiла кнiжку дыдактычных матэрыялаў для 7 класа. Г.В. Унуковiч вельмi цэнiць тое сяброўства i партнерскiя сувязi, якiя ўзнiклi ў летнiку. Мы таксама рады, што яна з намi будуе новую школу, i нашае альхоўскае братэрства.

Фiзiка: праблемы выкладання - навукова-метадычны часопiс для настаўнiкаў фiзiкi. Выходзiць з 1995 года. З'яўляецца iнфармацыйным спонсарам летнiка ў Альхоўцы. У сваiх цудоўных артыкулах пра падзеi ў летнiку пiсалi Ніка Цішчанка (2011 год), Святлана Каўганка (2010 год), Віктар Герцык (2009 год), Саша Плятнеў, Вольга Шчасновіч (2008 год), Віктар Кірэеў (2007 год) Ірына Катлова (2006 год), Сяргей Федарына (2005 год), Алiна Фiлатава (2004), Уладзiмiр Паддубскi(2003), Святлана Дзюбенка (2002 год), Алена Клачкова (2001 год), Марына Катлярова (2000 год), Нiна Дашчонак (1999 год), Ганна Гадлеўская (1998 год) Аля Шалудзякова (1997 год), Юры Шчасны (1996 год).

Фізічна-спартыўная паласа перашкод. Ужо праводзілася 21 раз. І заўседы па-новаму. Ідэя гэтых спабоніцтваў заключаецца ў тым, што каманды па чарзе прабягаюць маршрут і пры гэтым выконваюць заданні па фізіцы. У 2010 годзе нават была фізічна-філалагічная паласа (адным з аўтараў была Галіна Сухава, настаўніца пятай гімназіі з Віцебска). Пазнаеміцца з тым, як арганізоўваліся спаборніцтвы, можна па кнізе Мікалая Запрудскага «Веселые соревнования по физике» (Минск, «Конкурс», 2009).

Фотаальбом. У альбоме змешчаны фатаграфіі з нашых летнікаў, Можа быць Вы, чытачы, некага пазнаеце?

Цішчанка Ніка. Працуе настаўніцай фізікі ў пятай гімназіі г. Віцебска. Яе каманда вельмі паспяхова ўдзельнічае ў рэспублканскім ТЮФ. Яна аўтар артыкулаў у нашым часопісе. Ніка Генадзьеўна, прывітанне Вам ад Энцыклапедыі.

Чабатароў Яўген Уладзiмiравiч - былы дырэктар Альхоўскай сярэдняй школы. Ен доўгі час падтрымлівае нас, дапамагае нам у гаспадарчых справах. Мы карыстаемся яго лодкай. Чалавек вельмi шчодры, адначасова сцiплы i iнтэлiгентны. Сябра ўдзельнiкаў летнiка.

Чыгiр Ларыса - былая настаўнiца Вышэйшага агратэхнiчнага каледжа iмя К. Арлоўскага, што знаходзiцца ў Буйнiчах каля г.Магiлева. Яна прыехала ў Альхоўку ўпершыню 1991 годзе i больш не змяняла спосаб павышэння свайго прафесiяналiзму i адпачынку - з 1 па 7 лiпеня. Яна сваей асобай упрыгожвае альхоўскае спадарства. Пры гэтым яна, як i многiя, тое, чым авалодала на курсах, паспяхова прымяняе на сваiх уроках, аб чым сведчаць, у прыватнасцi, яе публiкацыi ў прадметным часопiсе i распавядаюць калегi. Ларыса Мiкалаеўна - умелы арганiзатар прафесiйнай камунiкацыi, выдатны повар, знакамiты закройшчык (шапкi для акадэмiкаў - гэта яе справа), спартсменка, фiнансiст, мастачка, вiдэааператар i т.п.

Шалудзякова Аля - была намеснiкам дырэктара СШ № 56 г. Гомеля, Сорасаўскi настаўнiк, нястомны педагог, якi пастаянна знаходзiцца ў пошуку. Каманда фiзiкаў з яе школы, якую ўзначальвала Аля Анатольеўна, паспяхова выступала на рэспублiканскiм турнiры юных фiзiкаў, дзе не згубiлася на фоне каманд лiцэя БДУ. Яе вучнi ўдзельнiчаюць у канферэнцыях даследчых работ, летняй фiзiка-матэматынай школе ў Лужасне. А.А. Шалудзякова - аўтар публiкацый у прадметным часопiсе, а таксама ў журнале «Кiраванне ў адукацыi». Яна вельмi шмат робiць для нашага летнiка. Можна сказаць так: «Калi есць Аля Анатольеўна, то ўсе будзе змястоўна, iнтэлiгентна i прыгожа».

Шанаванне гасцей летнiка. Мы заўседы з радасцю сустракалi на нашай паляне дырэктара Альхоўскай школы Яўгена Уладзiмiравiча Чабатарова, яго жонку - настаўнiцу Тамару Уладзiмiраўну, загадчыка РАА Уладзiмiра Алегавiча Булавiцкага, Лілію Янкоўскую, Віктара Млечку, генеральнага дырэктара ВД «Белы вецер» Пятра Шумскага, паветраплавальнiкаў Алега Давыдзенка i Аляксандра Фiрсакова, намеснiка дырэктара выдавецтва «Сэр-Вiт» Тамару Дрозд, кансультанта МА Наталлю Гаравую i iншых VIP-персон.

Шуба Анатоль - вельмi шмат карыснага зрабiў для адукацыi нашай краiны, калi ўзначальваў Мiжнарожную Сорасаўскую Адукацыйную Праграму ў Галiне Дакладных Навук (ISSР). Можна гаварыць, што, менавiта, дзякуючы яму многiя педагагiчныя мерапрыемствы на Беларусi ўсе часцей праводзяцца на падставе такiх прынцыпаў, як 1) самавызначэнне педагогаў на ўдзел у семiнары або канферэнцыi, 2) забеспячэнне ўдзельнiкаў неабходнымi метадычнымi матэрыяламi. Пры фiнансавай пабтрымцы ISSP была створана Беларуская Асацыяцыя Настаўнiкаў Фiзiкi, выдавалася шмат кнiг, праводзiлiся iнтэлектуальныя спаборнiцтвы вучняў i г.д. Цяпер Анатоль Аляксандравiч працуе ў вытворчай сферы, але застаецца з намi, ен у складзе арганiзацыйнага камiтэта летнiка.

Шчасны Юрась - Сорасаўскi настаўнiк, настаўнiк фiзiкi СШ № 19 г. Брэста. Адзiн з нямногiх удзельнiкаў, хто ўжо 13 разоў быў у летнiку. Такiя альхоўцы, як Юра, з'яўляюцца тым "чалавечым фактарам", якi цэментуе будынак "альхоўскага" дома. Сваей асобай, талентам узаемiн Юрый Аляксандравiч аб'ядноўвае людзей, матывуе iх на добрыя справы. Ен праявiў сябе i як арганiзатар, i як добры фiзiк, i як выканаўца гумарыстычных маналогаў, i як вядучы на свяце "Купалле" Ю.А. Шчасны - адзiн з аўтараў часопiса "Фiзiка: праблемы выкладання", дзе ен, у прыватнасцi, змясцiў артыкул пра летнiк у Альхоўцы.

Шумскi Вiктар - дырэктар, настаўнiк фiзiкi з СШ № 4 г. Старыя Дарогi Мiнскай вобласцi. Ен заўседы вельмi жаданы ў летнiку чалавек.. Аўтар артыкулаў у часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання", а таксама вершаў i песен, якiя выконваюцца вечарам каля вогнiшча.

Шумскi Петр - генеральны дырэктар ВД "Белы ветер". Спонсар нашага летнiка, якi прывозiць у Альхоўку бiблiятэчкi лiтаратуры (для школы i аддзела адукацыi), сувенiры удзельнiкам, падарункi школе. Больш таго, многiя ўдзельнiкi летнiка ( Валерый Барашкаў, Мiкалай Запрудскi, Альбiна Кiсялева, Валерыя Такарская, Галiна Унуковiч i iнш.) выдалi ў "Белым ветры" свае вучэбна-метадычныя дапаможнiкi для вучняў i настаўнiкаў. Петр Пятровiч, мы ўдзячны вам за падтрымку i чакаем ў нашым летнiку.

Эксперыментальныя даследаванні вучняў. Такая тэма курсаў у летніку была вызначана з-за таго, што ў вучэбную праграму па фізіцы ўключаны эксперыментальныя даследаванні. У выніку Мікалаем Запрудскім, Андрэем Карпуком, Канстанцінам Пятровым і Валерыяй Такарскай былі падрыхтаваны і выдадзены выдавецтвам «Сэр-Віт» спецыяльныя сшыткі для вучняў. Дарэчы, яны атрымалі грыф Міністэрства адукацыі.

Энцыклапедыя летнiка ад А да Я - гэта тэкст, якi вы, калега, зараз чытаеце.

Я вам дасылаю свае прывiтаннi або пажаданнi.. Падчас урачыстага закрыцця летнiка Юра Шчасны хавае ў зямлю слоiк, у якiм знаходзяцца лiсты з пажаданнямi наступным удзельнiкам курсаў у Альхоўцы. Для прыкладу прыводзiм запiсы, якiя пакiнулi «нашчадкам» альхоўцы 6 лiпеня ў апошнi год мiнулага стагоддзя. Амаль праз год, 1 лiпеня, адкрываючы новы летнiк, мы iх прачыталi:

· Ольховцы! Если вы сейчас здесь нашли и читаете эту записку, значит все в порядке! Ура!!!!

· Рада буду бачыць вас у 2001 годзе (Подпiс неразборлiвы).

· Усiх вельмi-вельмi люблю. Адчуваю асалоду ад сустрэчы. (Чачэнiн з-пад Брэста).

· 11-я Альхоўка, гарачае лета запомнiцца надоўга. Няхай будзе 12 - ы летнiк. Да сустрэчы.

Я так хочу, чтобы Ольховка не кончалась,
Чтобы мысль не истощалась.
У нас у всех.
Я так хочу, чтобы все друзья встречались,
Чтобы все они общались,
Чтобы дела все получались,
И в новый век! Лера.

· Улетаю, чтобы снова вернуться. Уже сейчас жду встречи со всеми ольховитянами. Искренне Ваша-Нэ-Нэ-Нэ Баскет. 6.07. 2000.

· Працуйце, дзялiцеся, дапамагайце, расслабляйцеся, адпачывайце, сумуйце, прыязджайце.

· Жадаю iмклiвага развiцця фiзiкам i фiзiцы, методыцы i тэхналогiям: Жадаю бачыць усiх альхоўцаў шчаслiвымi, прызнанымi калегамi i начальствам. А.Г.

· Быць тут праз год (Подпiс неразборлiвы).

· Вiтаю цябе, Альхоўка! Шаноўныя сябры. Жадаю вам выдатна адпачыць i папрацаваць. Усiх вас люблю. Вольга Зв.

· Гэта самыя цiкавыя i цудоўныя днi майго жыцця. Тут самыя добрыя сябры. (Подпiс неразборлiвы).

· Сябры мае, як хочацца, калi вы чытаеце гэтыя радкi, каб я быў разам з вамi ў нашым крузе. Як хочацца перажыць гэты тыдзень радасцi яшчэ раз! Жадаю ўсiм радавацца ўзаемiнамi, набiрацца сiл на новы навучальны год i зноў балдзець на гэтай цудоўнай зямлi Альхоўкi. Вiват Альхоўка-2001. (Подпiс неразборлiвы).

· Маладзее Альхоўка разам з намi. Няхай так будзе заўжды. Журба.

· Жыве Альхоўка! Усiм вярнуцца праз год, новых iдэй, творчых поспехаў, кахання. Расшырыць склад каманд у спаборнiцтвах. Паласу жахаў зрабiць яшчэ больш жахлiвай, паласу асалодаў яшчэ больш салодкай. Яснага неба, цяпла, многа вады i рыбы ў Страчы. М.I. мець лужоную глотку i камандзiрскi голас. В.Н.

· Даеш трыдцатую Альхоўку!!!

Анонс летніка «Альхоўка-2014»
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер