10-11 сакавіка 2016 г. – тэматычны семінар для метадыстаў ІРА, Р(Г)ВМК «Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці»
Баннер

10-11 сакавіка 2016 г. – тэматычны семінар для метадыстаў ІРА, Р(Г)ВМК «Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці»

10-11 сакавіка 2016 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” адбыўся тэматычны семінар для метадыстаў ІРА, Р(Г)ВМК «Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці». Падчас гэтага мерапрыемства былі разгледжаныя пытанні, звязаныя з кваліфікацыйным экзаменам у сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З патрабаваннямі да настаўнікаў, якія прэтэндуюць на вышэйшую катэгорыю або катэгорыю “настаўнік-метадыст”, і адпаведнай нарматыўнай базай пазнаёміў І. В. Фёдараў, начальнік цэнтра развіццёвых педагагічных тэхналогій ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”. Доктар педагагічных навук, прафесар кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Г. М. Валочка звярнула ўвагу слухачоў на тыповыя памылкі пры абагульненні, апісанні і прадстаўленні эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці. Пра асаблівасці пісьмовай часткі кваліфікацыйнага экзамену распавяла Т. Ф. Пашковіч, метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

Другі дзень семінара пачалі настаўнікі-метадысты. В. Д. Скіба прысвяціла сваё выступленне праблемам сучаснага эфектыўнага ўрока беларускай мовы і літаратуры, а Г. А. Сухава правяла майстар-клас “Тэхналогіі абагульнення і апісання вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры”.

Завяршыўся семінар круглым сталом, падчас якога былі абмеркаваныя праблемы і перспектывы абагульнення, апісання і прадстаўленння вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

А. А. Акушэвіч,
метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер