14-16 снежня 2016 г. – навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці»
Баннер

14-16 снежня 2016 г. – навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці»

Семінар прызначаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія плануюць праходзіць атэстацыю на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Форма правядзення: вочная (дзённая)

Мэтай навучальных курсаў (тэматычнага семінара) з’яўляецца павышэнне кампетэнтнасці слухачоў па пытаннях праходжання кваліфікацыйнага экзамену на атрыманне і пацверджанне вышэйшай катэгорыі, звязаных з абагульненнем, апісаннем і прадстаўленнем настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці.

Удзельнікі семінара змогуць:

  • паглыбіць свае веды ў тэхналогіях абагульнення і апісання вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры ; у нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць правядзенне кваліфікацыйнага экзамену на атрыманне (пацверджанне) вышэйшай катэгорыі; у сучасных падыходах да эфектыўнага ўроку;
  • павысіць кампетэнтнасць у абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці; у распрацоўцы мадэляў урокаў беларускай мовы і літаратуры на аснове ўласнага вопыту педагагічнай дзейнасці.
  • У семінары запланаваны ўдзел наступных спецыялістаў: Валочка Г. М., прафесар кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», доктар педагагічных навук, дацэнт; Запрудскі М.І., прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Семяновіч А.Г., начальнік упраўлення вучэбна-метадычнай работы, метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» і інш.

Кошт навучання – 58 беларускіх рублёў.

Разліковы рахунак: 3632900005559, МФО 153001614 ОАО «АСБ Беларусбанк»; филиал 514, УНН 100377863 (код 021).

Пры аплаце за навучанне за наяўны разлік неабходна паведаміць супрацоўніку банка рэквізіты паслугі:

  • г.Мінск
  • Адукацыя
  • Дадатковая адукацыя
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”
  • Папярэдняя аплата за курсы
  • Код плацяжу – 021.
  • Прозвішча плацельшчыка.

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца па тэлефоне 8 (017) 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч). Колькасць месцаў абмежаваная.

Пражыванне ў інтэрнаце акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Л. Бяды, 24 (аплата: арыенціровачна 1 рубель 94 капейкі за суткі).

Пры сабе мець:

  • квітанцыю аб аплаце за навучанне;
  • запоўненыя дамовы;
  • пашпарт (копію пашпарта).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў мерапрыемства: 14.12.2016 года з 10.00 да 12.00. Пачатак заняткаў: 14.12.2016 а 12 гадзіне.

Камандзіровачныя выдаткі за кошт арганізацыі, якая камандзіруе.

Даведкі па тэлефоне: (8 017) 296 69 94, Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы.

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер