24-25 лістапада 2016 г. — семінар-панарама педагагічнага вопыту для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры»
Баннер

24-25 лістапада 2016 г. — семінар-панарама педагагічнага вопыту для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры»

24-25 лістапада 2016 года ў Дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» быў праведзены семінар-панарама педагагічнага вопыту «Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры». Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры краіны падзяліліся здабыткамі сваёй педагагічнай дзейнасці з калегамі. Сярод выступоўцаў былі і настаўнікі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст»: Данілішына Алена Уладзіміраўна, Казлова Алена Уладзіміраўна, Навумчык Мікалай Іванавіч, Пекач Алена Канстанцінаўна.

Вялікую ўвагу ўдзельнікі семінара надавалі фарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў, выкарыстанню метаду праектаў, міжпрадметным сувязям на ўроках беларускай мовы і літаратуры, выкарыстанню інтэрактыўных метадаў навучання і інш. Метадыст першай кваліфікацыйнай катэгорыі цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Гузава Святлана Уладзіміраўна акрэсліла перспектывы выкарыстання герменеўтычнага падыходу ў выкладанні беларускай літаратуры.

Семінар-панарама педагагічнага вопыту «Актыўныя формы і метады навучання беларускай мове і літаратуры»  спрыяў пашырэнню выкарыстання эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Акушэвіч А.А.,
метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы 
ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер