09-10 сакавіка 2017 г. – семінар-практыкум «Рэалізацыя сучасных метадаў і тэхналогій у выкладанні беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах профільнага навучання»
Баннер

09-10 сакавіка 2017 г. – семінар-практыкум «Рэалізацыя сучасных метадаў і тэхналогій у выкладанні беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах профільнага навучання»

09-10 сакавіка 2017 года ў Дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” быў праведзены семінар-практыкум «Рэалізацыя сучасных метадаў і тэхналогій у выкладанні беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах профільнага навучання». Удзельнікі семінара наведалі лекцыю “Фарміраванне чытацкай пісьменнасці вучняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры”, якую прачытала Ганна Міхайлаўна Валочка, прафесар кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, доктар педагагічных навук, дацэнт. Вялікую цікавасць выклікала выступленне Мікалая Іванавіча Запрудскага, прафесара кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдата педагагічных навук, дацэнта, прысвечанае эфектыўным тэхналогіям для профільнага навучання.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры краіны падзяліліся здабыткамі сваёй педагагічнай дзейнасці з калегамі. Сярод выступоўцаў былі і настаўнікі кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”: Валянціна Мікалаеўна Жгарова (“Урок-квэст: рэалізацыя лінгвакультуралагічнага падыходу пры выкладанні вучэбнага прадмета “Беларуская мова” на павышаным узроўні”), Мікалай Іванавіч Навумчык (“Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз эфектыўныя метады і прыёмы навучання”), Юлія Уладзіміраўна Саматыга (“Вучэбныя модулі як сродак навучання на ўроках беларускай мовы на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі”).

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры найперш звярнулі ўвагу на ўдасканаленне арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў вучняў пры падрыхтоўцы да напісання творчых работ (Аксана Анатольеўна Паляшчук), на выкарыстанне тэхналогіі кааператыўнага навучання (Святлана Пятроўна Прышчэпчык), на пазакласную дзейнасць як элемент дапрофільнай падрыхтоўкі (Аксана Уладзіміраўна Пінчук), на фарміраванне рэфлексіўных уменняў вучняў (Вольга Аляксандраўна Петух), на тэкстацэнтрычны падыход да навучання беларускай мове (Марына Францаўна Жалубоўская).

Семінар-практыкум «Рэалізацыя сучасных метадаў і тэхналогій у выкладанні беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах профільнага навучання» дазволіў метадыстам і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры пазнаёміцца з актуальнымі пытаннямі навукі і методыкі, з эфектыўным вопытам педагагічнай дзейнасці.

Акушэвіч А.А.,
метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы 
ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер