09-10 лістапада 2017 г. — семінар-панарама педагагічнага вопыту «Медыяадукацыя на занятках па беларускай мове і літаратуры»
Баннер

09-10 лістапада 2017 г. — семінар-панарама педагагічнага вопыту «Медыяадукацыя на занятках па беларускай мове і літаратуры»

09-10 лістапада 2017 года ў ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» праходзіў семінар-панарама педагагічнага вопыту для метадыстаў інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Медыяадукацыя на занятках па беларускай мове і літаратуры».

Радзевіч Алена Уладзіміраўна, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», расказала пра актуальнасць медыяадукацыі ў пачатку ХХІ стагоддзя.

Свае напрацоўкі прадставілі настаўнікі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст»: Казачэнка Ірына Рыгораўна з дзяржаўнай установы адукацыі «Лельчыцкая раённая гімназія» («Развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнцыі вучняў праз выкарыстанне інтэрнэт-сэрвісаў на ўроках беларускай літаратуры»), Новікава Таццяна Уладзіміраўна з дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №3 г.Магілёва» («Выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання з мэтай павышэння эфектыўнасці выкладання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»).

Эфектыўным вопытам прымянення аўтарскіх электронных адукацыйных рэсурсаў у рабоце настаўніка-філолага падзялілася Сілюк Нона Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа» Іўеўскага раёна.

Бурвін Людміла Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Івацэвіцкага раёна» гаварыла пра развіццё медыяпісьменнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Да магчымасцей інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій для павышэння медыяпісьменнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры звярнулася Саўчанка Алена Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Оршы».

Тэмай выступлення Дзмітрыенкі Алены Уладзіміраўны, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Калінкавічы» стала выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў на ўроках беларускай літаратуры з мэтай развіцця крытычнага мыслення вучняў.

Фарміраванне медыякампетэнцыі на вучэбных занятках па беларускай мове было ў цэнтры ўвагі Ляшкевіч Наталлі Антонаўны, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўніка беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Століна».

Праблемай выкарыстання медыятэкстаў на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» як сродку павышэння матывацыі і пазнавальнай актыўнасці вучняў зацікавілася Сасноўская Марына Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 203 г. Мінска».

Магчымасці дыстанцыйнага навучання пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры з мэтай павышэння медыяпісьменнасці вучняў даследавала Буй Святлана Андрэеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Слонімскі раённы ліцэй».

Пра метады і прыёмы выкарыстання медыятэкстаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання інфармацыйнай кампетэнцыі вучняў распавяла Прыгун Вольга Андрэеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна.

Прадстаўленыя матэрыялы выклікалі цікавасць у слухачоў і паспрыялі актыўнаму практычнаму вывучэнню актуальнай для сучаснай адукацыі тэмы.

 

Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч,
метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер