5-6 сакавіка 2018 г. — фестываль педагагічных ідэй «Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы»
Баннер

5-6 сакавіка 2018 г. — фестываль педагагічных ідэй «Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы»

5-6 сакавіка 2018 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў фестываль педагагічных ідэй «Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы». Асноўнай мэтай фестываля было выяўленне і распаўсюджванне інавацыйных ідэй у сферы развіцця медыяпісьменнасці як ключавой  кампетэнцыі навучэнцаў; абмен педагагічным вопытам выкарыстання эфектыўных медыяадукацыйных практык і пашырэнне прасторы прафесійных зносін.

Актуальнасць тэмы фестваля вызначаецца тым, што медыяадукацыя з'яўляецца інавацыйным складнікам педагогікі і методыкі навучання і адлюстраваннем сучасных працэсаў развіцця інфармацыйнага грамадства. У фестывалі прынялі ўдзел больш за 90 прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці з розных регіенаў рэспублікі, сярод якіх былі удзельнікі інавацыйных пляцовак, прадстаўнікі рэгіянальных метадычных служб і сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.  Арганізатарам фестывалю стаў цэнтр прафесійнага развіцця і інвацыйнай адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Адкрыла семінар першы прарэктар акадэміі Тарусава Людміла Георгіеўнакадыдат педагагічных навук, дацэнт. У сваей прамове яна  адзначыла, што медыяадукацыя на сённяшні дзень разглядаецца як важная частка адукацыі сучаснага чалавека. Падрыхтоўка медыякампетэнтных педагогаў - актуальная задача сучаснай сістэмы адукацыі і яе рашэнне магчыма пры ўмове ўзаемадзеяння сістэмы фармальнай і нефармальнай адукацыі, распрацоўкі комплексу праграм павышэння кваліфікацыі, арыентаваных на медыяадукацыю розных катэгорый педагагічных работнікаў. У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, пачынаючы з 2015 года распрацаваны і паспяхова рэалізуюцца праграмы павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў для кіруючых і педагагічных работнікаў па даннаму тэматычнаму накірунку. Акадэмія здзяйсняе кіраўніцтва інавацыйным праектам «Укараненне мадэлі фарміравання медыякультуры навучэнцаў ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя», зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi № 616 ад 24.07. 2015 года, у якім удзельнічаюць 27 устаноў адукацыі.

Мікалай Іванавіч Запрудскі, прафесар кафедры педагогікі і  менеджмента адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў сваей прэзентацыі адзначыў, што праблемамі развіцця медыякампетэнцый сёння заклапочаны ва ўсім свеце, але ў большасці краін, як, між іншым, і ў нас, асобнага прадмета «медыяадукацыя» ў школе няма. Гэтыя веды інтэгруюцца ў іншыя дысцыпліны. Як зрабіць так, каб дзеці і прадмет добра ведалі і медыяадукоўваліся? Адназначнага адказу на гэтае пытанне пакуль не існуе, таму гэта своеасаблівы выклік для настаўніка.

Загадчык вучэбна-метадычнай лабараторыі інавацый у адукацыі БДУ Дзмітрый Губарэвіч зрабіў акцэнт на праблемы пераемнасці медыяадукацыі паміж сярэдняй і вышэйшай школай. Ен упэўнены, што сучасным настаўнікам і выкладчыкам патрабуецца вельмі сур'ёзная падтрымка ў плане развіцця іх уласнай медыйнай адукаванасці,  таксама неабходна прапанаваць выкладчыкам метадычныя інструменты, якія дапамогуць ім развіваць медыяадукаванасць у іх студэнтах. Цэнтрам праблем развіцця адукацыі БДУ праводзілася апытанне ўніверсітэцкіх выкладчыкаў і студэнтаў, з вынікамі якога падзяліўся Дзмітрый Іванавіч Губарэвіч.

Пра стварэнне тэрыторыі медыяадукацыі ва ўмовах рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі медыякультуры вучняў у інфармацыйна – камунікацыйнае асроддзе ўстановы адукацыі» распавяла Дземянцэвіч Вольга Анатольеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Жодзінская жаночая гімназія». У ходзе рэалізацыі праекта былі распрацаваны і праводзяцца практыка-арыентаваныя заняткі і кінаклуб па развіццю медыяадукацыйных кампетэнцый вучняў, працуе медыямайстэрня Іntelekt, арганізаваны «медыялікбез для ўсіх», арыентаваны на адукацыю педагогаў праз пастаянна дзеючы семінар, прэзентацыю вопыту рэалізацыі інавацыйнага праекта, клуб для законных прадстаўнікоў «бяспечнае дзяцінства», здзяйсняецца медыяадукацыя жыхароў раена праз распаўсюджванне медыяпрадуктаў, створаных вучаніцамі гімназіі. Праект «Тэрыторыя медыяадукацыі» забяспечвае медыябяспеку навучэнцаў праз медыятворчасць і крытычнае стаўленне да інфармацыі, паказвае што ўсе гэтыя сродкі не цацка, а інструменты для дасягнення вызначаных мэтаў і рашэння задач, у тым ліку адукацыйных.

З вопытам медыяадукацыі ва Украіне падзялілася Дзегцярова Галіна Анатольеўна, загадчыца кафедры методыкі навучання моў і літаратуры КВУЗ «Харкаўская акадэмія бесперапыннай адукацыі», медыяпедагог, доктар педагагічных навук. У 2010 годзе была зацверджана Канцэпцыя суправаджэння медыяадукацыі ў школе, а на наступны год ва ўсеўкраінскі эксперымент па медыяадукацыі былі ўцягнутыя ўжо 200 школ. Па выніках гэтага эксперымента ў 2016 годзе псіхолагамі была распрацавана рамачная праграма, у якой прапісалі, як уплывае медыяадукацыя на вучняў, з якога ўзросту трэба пачынаць вучыць працаваць з навінамі ў СМІ, якімі ўменнямі павінны валодаць вучні рознага ўзросту. Медыяадукацыйныя кампетэнцыі прапісаныя ва Украіне на ўзроўні дзяржаўных дакументаў, у тым ліку і ў Канцэпцыі новай украінскай школы, якая ўключае 10 ключавых кампетэнцый. Галіна Анатольеўна падзялілася з беларускімі педагогамі метадычнымі распрацоўкамі па медыяадукацыі:

Фестываль стаў адкрытай пляцоўкай для абмену педагагічным вопытам рэалізацыі медыяадукцыйнага падыходу на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. У межах фестывалю прайшоў шэраг прэзентацый, майстар-класаў, ўрокаў для дарослых, правядзенне якіх дало магчымасць настаўнікам прадэманстраваць свае педагагічнае майстэрства і запазычыць  у сваіх калег новыя формы і прыемы працы, якія можна выкарыстаць на ўроках.

Выступленне М.І. Запрудскага, прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі, кандыдата педагагічных  навук, дацэнта, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Вопытам медыяадукацыі ва Украіне дзеліцца
Дзегцярова Г.А.
Удзельнікі фестываля Дземенцэвіч В.А. прэзентуе  вопыт работы ДУА «Жодзінская жаночая гімназія» па інавацыйнаму праекту

Афіша кінаклуба, які правеў Песенка І.Э.,
настаўнік гісторыі ДУА «Гімназія № 3 г. Бабруйска»
Выступленне Радзевіч А.У.,
начальніка цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі
Майстар-класс «Мультфільм як сродак фарміравання медыяграматнасці вучняў» правялі Мандрыкевіч М. А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і  Жогло І. Р., настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Гродна»
Майстар-клас «Квесты як сродак  фарміравання медыяінфармацыйнай граматнасці вучняў» праводзіць Ціханчук Т. А., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Гімназія № 1 г. Слоніма» Майстар-клас «Рэкламныя казкі » праводзяць Счэсновіч В. А., настаўнік інфарматыкі ДУА «Варатынская сярэдняя школа Бабруйскага раена» і Дзюбенка С.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа ім. Я. Купалы № 19 г. Мінска»

Майстар-клас «Медыяпрадукт: ад ідэі да стварэння» праводзіць  Катчанка Н. У., настаўнік англійскай мовы ДУА «Нясвіжская гімназія»
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер