13-14 верасня 2018 г.— семінар-практыкум для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання «Фарміраванне медыяпісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці»
Баннер

13-14 верасня 2018 г.— семінар-практыкум для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання «Фарміраванне медыяпісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці»

13-14.09.2018 у дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» праходзіў семінар-практыкум для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання «Фарміраванне медыяпісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці».

Алена Уладзіміраўна Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», распавяла слухачам аб значэнні медыяадукацыі ў навучальным працэсе.

Прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Мікалай Іванавіч Запрудскі прысвяціў сваю лекцыю праектаванню ўрока, скіраванага на фарміраванне медыяпісьменнасці вучняў.

З магчымасцямі медыяадукацыі як сродку павышэння матывацыі вучняў на ўроках біялогіі слухачоў пазнаёміла Вольга Анатольеўна Жыткая, настаўнік біялогіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Ушацкая сярэдняя школа”.

Дырэктар, настаўнік рускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Століна» Ала Мікалаеўна Лазіцкая звярнула ўвагу на развіццё крытычнага мыслення як аснову медыяпісьменнасці вучняў.

Асобныя заняткі па распрацоўцы ўрокаў і пазаўрочных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне медыяпісьменнасці вучняў, правялі метадыст упраўленння вучэбна-метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і А. У. Радзевіч. Слухачы зацікавіліся пытаннямі медыяадукацыі і выказалі намер развіваць медыяпісьменнасць вучняў падчас сваіх вучэбных заняткаў і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Акушэвіч А.А.,
метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы

ДУА
«Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер